Да Тытуса 2 глава

Ліст сьвятога Паўла апостала да Тытуса
Пераклад П. Татарыновіча → Комментарии Скоуфилда

Пераклад П. Татарыновіча

1 Але ты навучай тое, што ёсьць згоднае з навукай здаровай:
2 каб старцы былі мяркоўнымі, дастойнымі, разважнымі, здаровымі ў веры, любасьці й цярплівасьці;
3 падобна й старэйшыя жанчыны, хай так носяцца, як прыстоіць сьвятым, ня чэрняць абмоваю, не квапяцца на віно, а даюць іншым добрыя рады,
4 наводзяць на розум малодшых, каб мужоў і дзяцей любілі,
5 растропнымі былі, чыстымі, чэснымі, пакорлівымі мужом сваім, каб ня было даганы слову Божаму.
6 Моладзь таксама угаварвай да разважнасьці ва ўсім,
7 даючы наўзор (прыклад) добрых учынкаў із сябе самога, існаправелнасьць і павагу ў навучанні,
8 слова чыстае, безагляднае, каб супраціўнік быў анясьмелены, ня маючы нічога благога сказаць аб нас.
9 Слугам рабом давай напамін хай будуць паслушнымі сваім гаспадаром бясспрэчна,
10 бяз прытворства, але зь вернасьцю, каб у-ва ўсім аздаблялі навучанне Збавіцеля нашага.
11 Явілася бо для ўсіх людзей збаўчая ласка Божая,
12 павучаючая нас, каб мы, выракшыся бязбожнасьці й дачасных захцеванак, разважна, справядліва й багабойна жылі на гэтым сьвеце,
13 чакаючы шчаснае надзеі й зьяўлення вялікага Бога й Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса,
14 Які выдаў за нас сябе самога, каб выкупіць нас ад усякага бяспраўя і прыдбаць сабе народ выбраны добраму дзелу шчыраадданы.
15 Гэта вось кажы, угаварвай з поўнаўладным напамінам, не дапушчаючы лёгкаважання сябе.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.