Да Тытуса 3 глава

Ліст сьвятога Паўла апостала да Тытуса
Пераклад П. Татарыновіча → Комментарии Скоуфилда

Пераклад П. Татарыновіча

1 Давай ім напамін да паслухмянасьці загаду ўладаў ды гатоўнасьці да кажнага добрага дзела;
2 нікога не зьнеслаўляць сварліва, а быць ветлівым да ўсіх людзей.
3 Бо і мы былі калісь бесталковымі, недаверлівымі, блудзячымі нявольнікамі ўсякіх похатных роскашаў, жывучы ў злосьці й завісьці, агідзе й ненавісьці ўзаемнай.
4 Калі-ж зьявілася ласкавасьць і любасьць да людзей Богазбаўцы нашага,
5 Ён выбавіў нас не дзеля праведных учынкаў, якіе мы-б маглі даканаць, а дзеля міласэрдзя Ягонага, праз купель (хрост) адраджэння й абнаўлення ў Духу Святым,
6 якога зыслаў на нас аквіта праз Езуса Хрыстуса Збавіцеля нашага,
7 каб, апраўданыя ласкаю ягонай, унасьледзілі мы водле спадзявання жыцьцё вечнае.
8 Верная гэта навука й жадаю, каб і ты сьцьвярдзіў гэта, каб уверыўшыя ў Бога рупіліся быць перадавымі ў добрых справах; гэта бо для людзей добра й карысна.
9 А пустагоньскіх досьледаў, радаводных спрэчак і калатні аб законах высьцярагайся, бо яны пустыя й бескарысныя.
10 Гэрэтыка пасьля першага і другога напаміну унікай,
11 ведаючы, што гэта каведны грэшнік, сам сабою асуджаны.
12 Калі прышлю да цябе Арцёма, або Тыхіка, пастарайся прыйсьці ка мне ў Нікаполь; бо я рашыўся там перазімаваць.
13 Зэнона, доктара права, і Апольлё вышлі першых ды так, каб у іх ня было ніякага недастатку.
14 Хай і нашыя вучацца практыкавацца ў дабраўчыннасьці пільнай, каб ня былі бясплоднымі.
15 Прывет табе ад усіх, што знайходзяцца зы мною. Паздароў тых, што любяць нас у веры. Ласка з усімі вамі. Амэн.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.