Да Ціта 3 глава

Пасланьне Паўлы да Ціта
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Напамінай ім, каб былі паслухмянымі ды карыліся начальству і ўладам, гатовыя на ўсякі добры ўчынак,
2 каб нікога не абмаўлялі, не сварыліся, але былі ціхімі і паказвалі ўсякую лагоднасьць да ўсіх людзе́й.
3 Бо і мы былі калісь неразумнымі, непакорнымі, збаламучанымі, былі рабамі пажаданьняў і розных раскошаў, жылі ў злосьці і зайздрасьці, былі агіднымі, ненавідзелі адзін аднаго.
4 Калі-ж зьявілася ласкавасьць і любоў да людзе́й Збавіцеля нашага, Бога,
5 Ён выбавіў нас ня водле ўчынкаў пра́ведных, якія мы ўчынілі, а водле міласьці Свае́й, праз купе́лю адраджэньня і абнаўле́ньня Сьвятым Духам,
6 Якога выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збавіцеля нашага,
7 каб, апраўдаўшыся ласкай Яго, зрабіліся мы водле спадзяваньня насьле́днікамі жыцьця ве́чнага.
8 Слова ве́рнае; і я жадаю, каб ты сцьвярджаў гэта, каб ве́раваўшыя ў Бога стараліся рупіцца аб добрыя ўчынкі: гэта добра і людзям карысна.
9 Дурнога-ж змаганьня, і радаво́даў, і спрэчак, і сварак аб закон высьцерагайся, бо яны некарысныя і марныя.
10 Гарэтыка чалаве́ка пасьля пе́ршага і другога нанамінаньня пакінь,
11 ве́даючы, што гэтакі распусьціўся і грашы́ць, асуджаны сам сабою.
12 Калі-ж прышлю да цябе́ Арце́ма, або Тыхіка, пастарайся прыйсьці да мяне́ ў Нікаполь; бо я пастанавіў пражыць там зіму.
13 Дзіну законьніка і Апалёса пастарайся выправіць так, каб у іх ня было ні ў чым недастатку.
14 Няхай і нашыя вучацца практыкава́цца ў добрых учынках дзеля пільных патрэбаў, каб ня былі бясплоднымі.
15 Вітаюць цябе́ ўсе́, што са мною. Прывітай тых, што любяць нас у ве́ры. Ласка з усімі вамі. Амін.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.

Примечания:

 
Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Да Ціта, першага рукапакладзенага япіскапа Крыцкае царквы, пісана з Нікаполю Македонскага.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.