1 Было слова Гасподняе да Ёны, сына Амітая:
2 «Устань, ідзі ў Ніневу, горад вялікі, і кажы супраць яго, бо злачынствы яго дайшлі да Мяне».
3 Ёна ўстаў, каб уцячы ў Тарсіс, далёка ад Госпада; прыйшоўшы ў Ёппу, знайшоў карабель, што плыў у Тарсіс, заплаціў за пераправу і сеў на яго, каб плысьці разам з імі ў Тарсіс, далёка ад твару Гасподняга.
4 Але Госпад наслаў на мора моцны вецер, і ўзьнялася на моры вялікая бура, што, здавалася, карабель вось—вось разаб'ецца.
5 Матросы спалохаліся, і кожны з іх пачаў клікаць свайго бога; і пачалі кідаць у мора груз з карабля, каб зрабіць яго лягчэйшым. А Ёна зышоў у самую сярэдзіну карабля, лёг і заснуў глыбокім сном.
6 Прыйшоў да яго рулявы карабля і кажа: «Што ты сьпіш? Уставай, кліч твайго Бога, можа Ён гляне на нас ласкава, і мы ня згінем».
7 І казалі адзін аднаму: «Хадзем, кінем жэрабя, каб даведацца, праз каго гэтае няшчасьце на нас». І кінулі жэрабя, і жэрабя ўпала на Ёну.
8 Тады сказалі яму: «Скажы нам, з якой прычыны гэтае няшчасьце на нас. Хто ты, чым займаешся? Адкуль ідзеш? Дзе твая бацькаўшчына і з якога ты народу?».
9 Ён адказаў ім: «Я — гэбрэй, і пакланяюся Госпаду Богу, які стварыў неба і зямлю».
10 Людзі спалохаліся вельмі і сказалі яму: «Што ты зрабіў?». Бо ведалі гэтыя людзі, што ён уцякае ад Госпада, як сам ім прызнаўся.
11 І спыталіся ў яго: «Што нам рабіць з табою, каб мора перастала бушаваць?». Бо мора заставалася бурным.
12 А ён адказаў ім: «Вазьміце мяне і ўкіньце ў мора, і мора суцішыцца, бо ведаю, што праз мяне сталася гэтая вялікая бура».
13 Але людзі гэтыя стараліся, вяслуючы, даплыць да берагу, і не маглі, бо мора не пераставала лютаваць супраць іх.
14 Тады ўсклікнулі яны да Госпада, кажучы: «Просім Цябе, Госпадзе, не дай нам загінуць за душу гэтага чалавека, і не абцяжарвай душы нашай крывёю нявіннага, бо Ты, Госпадзе, чыніш так, як Табе падабаецца».
15 І тады ўзялі Ёну і ўкінулі яго ў мора; і мора перастала бушаваць.
16 І спалохаліся гэтыя людзі вельмі і прынесьлі ахвяру Госпаду, даўшы абяцаньне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга Ёны, 1 глава. Пераклад Аляксандара Надсана

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.