Евангельле ў перакладзе Міцкевіча

Пераклад: Міхася Міхайлавіча Міцкевіча. Паводле рукапісы зробленай у 1979 годзе. Тэкст аблічбаваны праектам bible.by.

Евангельле. Пераклад Міхася Міцкевіча

Змест:

Паводле Мацьвея
Паводле Марка
Паводле Лукаша
Паводле Яна

Міхась Міцкевіч пачынаючы з 1960-х гадоў перакладаў Евангельле, перапісваючы іх некалькі разоў. У 2021 годзе адна з рукапісаў, якая знаходзілася у ўнучкі — Марыі Міцкевіч, была адсканаваная (копію можна знайсці ў нацыянальнай бібліятэцы Беларусі) і выдадзена абмежаваным накладам, колькасцю 60 асобнікаў.

У 2022 годзе нашым праектам (bible.by) тэкст быў аблічбаваны. Папярэднюю версію, адрэдагаванаю Прускім (два Евангельле — Мацьвея і Марка), якая была размешчана тут раней, перанесена ў іншы раздзел.

Першапачатковы тэкст Міхася Міцкевіча істотна адрозніваецца ад тэксту пад рэдакцыяй Міколы Прускага.

Напрыклад, Міцкевіч выкарыстоўвае — айца, у рэдакцыі Прускага — бацька. Міцкевіч выкарыстоўвае — лодка, у рэдакцыі Прускага — човен. Міцкевіч выкарыстоўвае — ацаліў, у рэдакцыі Прускага — аздаравіў. Міцкевіч выкарыстоўвае — ілжывага, у рэдакцыі Прускага — фальшывага. Міцкевіч выкарыстоўвае — адзеньне, у рэдакцыі Прускага — вопратка. І гэтак далей.

Міхась Міцкевіч па рознаму выкарыстоўвае імёны, напрыклад, на вокладцы сшытка напісана Іаан, а ў тэксце Ян. Або часам выкарыстоўваецца Лукаш, часам Лука.

Вы самі можаце параўнаць абедзве версіі. Наведаемся, даныя тэксты ўзбагацяць вашы веды Евангелля, а таксама дапамогуць убачыць прыгажосць і шматаблічнасць беларускай мовы.

Таксама у сшытках ёсьць дадатковая інфармацыя.

У канцы Евангельля ад Мацьвея стаіць дата — 3.6.1979.

Пасля тэксту Евангельля Марка Міцкевіч піша: Канец 3-му Евангельлю ўваскрасенскаму і Усшэсьцю Хрыстоваму, і ад Марка Сьвятому Евангельлю, якое выдана па дзясятых летах па Ўсшэсьці Хрыстовым; разьдзелаў 16, вершаў 678.

Евангельле Лукаша пачынаецца так:

Жыцьцё Святога Евангеліста Лукаша. Паводля твораў Дарафея мучаніка, Епіскапа Тырскага.

Евангеліст Лукаш, родам антыяхіец, лекар з прафэсіі. Сьпісаў Евангельле на жаданьне Апостала Пятра; Дзеяньні-ж Апосталаў — з даручэньня Апостала Паўла. Ён быў спадарожнікам апосталаў, асабліва Паўла, яго-ж і успамянуў Павел у пасланьні сваім: «вітае вас Лукаш, лекар улюбёны ў Госпадзе». Памёр у Эфесе і там пахаваны. Перанесены пазьней з апосталамі Андрэем і Цімафеем у Канстантынопаль, у часы Канстаньына цара, сына Канстантына Вялікага.

Евангельле Яна заканчваецца дадаткам: Выдадзена па 32-м леце Хрыстовага Узьнясеньня; вершаў 2300.

Міхась Міцкевіч публікаваў свае пераклады ў часапісе «Голас Царквы», дзе ён быў рэдактарам, напрыклад:

Міхась Міхайлавіч Міцкевіч

Публікаваўся пад псеўданімам — Антон (Антось) Галіна. Нарадзіўся ён 13 ліпеня 1897, ў в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету, а памёр 25 кастрычніка 1991, ў Нью-Ёрку. Якуб Колас — яго старэйшы брат.

Актыўны дзяяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, сябра парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову. Быў рэдактарам газэты «Беларус» у 1954−1962 гадах і часапісу «Голас Царквы» з 1970 па 1983 год.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.