Евангелле ў перакладзе Міцкевіча. 1998

Пераклад: Міхася Міхайлавіча Міцкевіча. Рэдагаваньне, склад і друк — Міколы Прускага. Grand Rapids, Michigan, USA, 1998.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

У 1998 годзе Мікола Прускі, у Мічыгане, ЗША, адрэдагаваў і выдаў два Евангеллі — Мацьвея і Марка, якія Міхась Міцкевіч пераклаў з царкоўна-славянскага.

Першапачатковы тэкст Міхася Міцкевіча істотна адрозніваецца ад тэксту пад рэдакцыяй Міколы Прускага. Мы аблічбавалі рукапіс, і вы можаце параўнаць абедзве версіі.

Міхась Міхайлавіч Міцкевіч (псэўд. Антон Галіна)

Нарадзіўся 13 ліпеня 1897, ў в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету, памёр 25 кастрычніка 1991, ў Нью-Ёрку). Малодшы брат Якуба Коласа.

Актыўны дзяяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, сябра парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Некалькі гадоў быў рэдактарам газэты «Беларус» і каля 15 гадоў — часапісу «Голас Царквы». Займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.