Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Мацьвея, 1 Паводле Мацьвея, 1 глава

1 Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідава, Сына Абрагамава.
2 Абрагам парадзіў Ісаака; Ісаак парадзіў Якуба. Якуб-жа спарадзіў Юду й братоў яго.
3 Юда парадзіў Фарэса й Зара ад Фамары; Фарэс парадзіў Эсрома, Эсром-жа парадзіў Арама;
4 Арам парадзіў Амінадава, Амінадаў парадзіў Наасона; Наасон-жа парадзіў Салмона;
5 Салмон парадзіў Ваоза ад Рахавы, Ваоз парадзіў Авіда ад Руфы;
6 Авід-жа парадзіў Есэя, Есэй парадзіў Давіда караля, Давід кароль парадзіў Саламона ад былой Урыевай;
7 Саламон парадзіў Раваама, Раваам парадзіў Авію, Авія-жа парадзіў Асу;
8 Аса парадзіў Ёсафата, Ёсафат парадзіў Ёрама, Ёрам-жа парадзіў Озію.
9 Озія парадзіў Ёфама, Ёфам парадзіў Ахаза, Ахаз-жа парадзіў Езэкію.
10 Езэкія парадзіў Манасію, Манасія парадзіў Амона, Амон-жа парадзіў Ёсію.
11 Ёсія парадзіў Якіма, Якім парадзіў Ехонію й братоў яго, перад перасяленьнем у Вавілон.
12 Па перасяленьні ў Вавілон, Ехонія парадзіў Салафііля, Салафііль-жа парадзіў Зарававеля.
13 Зарававель парадзіў Авіуда, Авіуд парадзіў Эліакіма, Эліакім-жа парадзіў Азора.
14 Азор парадзіў Садока, Садок парадзіў Ахіма, Ахім-жа парадзіў Эліуда.
15 Эліуд парадзіў Эліазара, Эліазар парадзіў Матфана, Матфан-жа парадзіў Якуба.
16 Якуб парадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад яе-ж Ісус, названы Хрыстос.
17 Усіх жа родаў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць, і ад Давіда да перасяленьня ў Вавілон чатырнаццаць, і ад перасяленьня ў Вавілон да Хрыста чатырнаццаць родаў.
18 Нараджэньне Ісуса Хрыста сталася гэтак. Калі Марыя, Маці Ягоная, была заручана зь Язэпам, яшчэ перад шлюбам выявілася, што Яна ўжо мае ў сабе зароджанае ад Духа Сьвятога.
19 Язэп-жа, муж Яе, чалавек праведны, не хацеў зьнеслаўляць Яе, але хацеў тайком адпусьціць Яе.
20 Але, калі толькі ён так падумаў, вось Ангел Гасподні зьявіўся яму ў сьне і сказаў: «Язэпе, Сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, жану тваю, бо зараджэньне ў Ёй сталася ад Духа Сьвятога.
21 Народзіць-жа Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён выбавіць людзей сваіх ад грахоў іхных.»
22 А сталася-ж усё гэта, каб збылося сказанае ад Госпада праз прарока, які кажа:
23 — «Вось Дзева прыйме ў улоньне й народзіць Сына, і наракуць Яму імя Эмануіл, гэта азначае — з намі Бог.» —
24 Устаўшы ад сну, Язэп учыніў так, як загадаў яму Ангел, і прыняў жану сваю.
25 І ня сужыў з Ёю, ажно нарадзіла Сына свайго першароднага, і ён да Яму імя Ісус.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 1 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.