Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Мацьвея, 9 Паводле Мацьвея, 9 глава

1 І ўвайшоўшы ў човен, Ён пераплыў назад і прыйшоў у места Сваё.
2 І вось прынясьлі да Яго спараліжаванага, паложанага на пасьцелі; Ісус, бачачы веру іх, сказаў спараліжаванаму: «Бадзёрся, сыне! Выбачаюцца табе грахі твае».
3 Некаторыя-ж кніжнікі падумалі самі ў сабе: Ён блюзьнерыць.
4 Ісус-жа, ведаючы помыслы іхныя, сказаў: «Навошта трымаеце злыя думкі ў сэрцах вашых?
5 Бо што лягчэй сказаць: адпускаюцца табе грахі твае, ці устань ды хадзі.
6 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі, — сказаў спараліжаванаму: “Устань, вазьмі пасьцель тваю ды йдзі ў дом твой”».
7 І той устаў, узяў пасьцель сваю й пайшоў у дом свой.
8 Народ-жа, бачыўшы гэтае, дзівіўся й славіў Бога, даўшага такую сілу людзям.
9 Пераходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, званага Мацьвей, які сядзеў на месцы збору мытнага, і кажа яму: «Ідзі за Мною». І ён устаў, і пайшоў сьледам за Ім.
10 І калі Ісус сядзеў за сталом у доме, вось многія мытнікі й грэшнікі прыйшлі й селі за стол зь Ім і вучнямі Яго.
11 І, бачыўшы гэта, фарысеі сказалі вучням Яго: «Чаму Настаўнік ваш есьць і п’е з мытнікамі й грэшнікамі?»
12 Ісус-жа, пачуўшы, сказаў ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя.
13 Пайдзеце-ж навучэцеся, што значыць — міласьці хачу, а не ахвяры; ня прыйшоў бо Я прызываць праведнікаў, але грэшнікаў на пакаяньне».
14 Тады прыступілі да Яго вучні Янавы, і кажуць: «Чаму мы й фарысеі часта посьцім, а Твае вучні ня посьцяць?
15 І сказаў ім Ісус: «Ці-ж могуць сумаваць сыны бяседы шлюбнае, пакуль зь імі жаніх? Але настануць дні, калі адыймецца ад іх жаніх, і тады будуць пасьціць.
16 Ніхто-ж не прышывае латкі з тканіны суравое да старое адзежыны, бо новапрышытае аддзярэцца, і дзіра будзе яшчэ большая.
17 Таксама не ўліваюць віна новага ў мяхі старыя, бо мяхі парвуцца, і віно выцячэ, і мяхі зьнішчацца; але новае віно ўліваецца ў мяхі новыя — і захоўваецца адно й другое».
18 Калі Ён гаварыў да іх гэтае, вось начальнік адзін падыйшоў і, кланяючыся Яму, прамовіў: «Дачка мая цяпер умірае, але прыйдзі, узлажы на яе руку Тваю, і яна жывой будзе».
19 І, ўстаўшы, пайшоў за ім Ісус і вучні Ягоныя.
20 І вось, жанчына, хворая на крывяцечу ўжо 12 гадоў, падыйшла ззаду й дакранулася да краю вопраткі Яго.
21 Бо яна думала сабе: як толькі дакрануся да вопраткі Яго — ачуняю.
22 Ісус-жа, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Мацуйся, дачка, вера твая выбавіла цябе». І жанчына стала здаровай з тэй часіны.
23 І калі Ісус прыйшоў у дом начальніка і ўбачыў жалейнікаў і народ у вялікім хваляваньні,
24 Ён сказаў ім: «Адыйдзецеся, дзяўчына не памерла, але сьпіць». І зьняважліва сьмяяліся над Ім.
25 Калі-ж народ адправілі, Ён увайшоў, узяў яе за руку, і дзяўчынка ўстала.
26 І разыйшлася чутка пра гэта па ўсёй краіне той.
27 Калі Ісус адыходзіў адтуль, за Ім ішлі два сьляпыя й голасна ўсклікалі, прамаўляючы: «Зьмілуйся над намі, Ісусе, Сыне Давідаў!»
28 Калі-ж Ён прыйшоў у дом, яны прыступіліся да Яго. І кажа ім Ісус: «Ці верыце, што Я магу гэта зрабіць вам?» Яны-ж кажуць Яму: «Так, Госпадзе».
29 Тады Ён дакрануўся да вачэй іхных і сказаў: «Па веры вашай няхай станецца вам».
30 І адчыніліся вочы іхныя; Ісус-жа цьвёрда прыгаварыў ім: Глядзеце, каб ніхто не даведаўся».
31 А яны, выйшаўшы, разьнесьлі славу пра Яго па ўсёй краіне.
32 Калі-ж тыя выйходзілі, прывялі да Яго чалавека нямога, які меў злога духа.
33 І калі злы дух выгнаны быў, загаварыў нямы; і народ дзівіўся, кажучы: «Ніколі не бывала гэткага ў Ізраілю».
34 А фарысеі гаварылі: «Ён выганяе злыдухаў сілаю князя шатанскага».
35 І хадзіў Ісус па ўсіх местах і вёсках, навучаючы ў сынагогах іхных, абвяшчаючы Евангельле Ўладарства й ацаляючы людзей ад усякіх нядугаў й ўсякае немачы іх.
36 І гледзячы на вялікія зборышчы людзей, зжалішся над імі, бо былі яны разгубленыя й бязрадныя, як авечкі без пастуха.
37 Тады сказаў вучням Сваім: «Жніва вялікае, а працаўнікоў мала.
38 Дык прасеце Гаспадара жніва, каб паслаў працаўнікоў на жніва сваё».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 9 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.