Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Мацьвея, 11 Паводле Мацьвея, 11 глава

1 І сталася: калі скончыў Ісус навучаць дванаццацёх вучняў Сваіх, пайшоў адтуль навучаць і абвяшчаць у местах іхных.
2 Ян, дачуўшыся ў вязьніцы пра дзеяньні Ісуса, паслаў двух вучняў сваіх;
3 Каб сказаць: ці Ты Той, Хто павінен прыйсьці, ці чакаць нам іншага?
4 І Ісус сказаў ім: «Пайдзеце, скажэце Яну, што вы чуеце й бачыце.
5 Сьляпыя празраюць, і кульгавыя ходзяць; пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, памершыя ўваскрасаюць і ўбогія дабравесьцяць.
6 І шчасьлівы той, хто ня будзе сумлявацца ўва Мне».
7 Калі-ж яны пайшлі, Ісус пачаў гаварыць народу пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, ветрам хіляную?
8 Дык што глядзець хадзілі вы? Ці чалавека ў мяккую вопратку апранутага? Але апранутыя ў мяккую вопратку ў палацах каралеўскіх знаходзяцца.
9 Каго-ж глядзець хадзілі вы? Прарока? Так, кажу вам, і больш, чым прарока.
10 Бо ён той, пра каго напісана: вось Я пасылаю ангела Майго прад абліччам Тваім, які прыгатуе шлях Твой прад Табою.
11 Папраўдзе кажу вам: з народжаных ад жанчын не паўставаў вялікшы за Яна Хрысьціцеля, але найменшы ў Уладарстве Нябесным, вялікшы за яго.
12 Ад дзён-жа Яна Хрысьціцеля й дагэтуль Уладарства Нябеснае сілаю цярпеньня здабываецца й моцныя ў наважанасьці асягаюць яго.
13 Бо ўсе прарокі й закон прарочылі да Яна.
14 І, калі хочаце прыняць, ён ёсьць Ільля, каму належыць прыйсьці.
15 Хто мае вушы слухаць, няхай чуе.
16 Да каго-ж прыпадобню род гэты? Падобен ён да дзяцей, якія пасеўшы на вуліцы, пераклікаюцца між сабою.
17 І гавораць: Мы ігралі вам на пішчалках, а вы не танцавалі; мы вам жалобна сьпявалі, а вы ня плакалі.
18 Вось прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е, і кажуць — ён злыдня мае.
19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е. І яны кажуць: Ён абжора й п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў. І апраўдана мудрасьць праз дзяцей яе».
20 Тады пачаў Ісус дакараць местам, у якіх найбольш дзеялася цудаў Ягоных, за тое, што не пакаяліся.
21 «Гора табе, Харазін, гора табе, Віфсаіда! Бо, калі-б у Тыры й Сідоне дзеяліся цуды, якія зьдзеяліся ў вас, то даўно-б яны ў валасяніцы і ў попеле пакаяліся.
22 Але кажу вам: лягчэй будзе Тыру й Сідону ў дзень судны, чымся вам.
23 І ты, Капэрнаўме, да неба ўзьняўшыся, у пекла ўпадзеш; бо калі-б у Садоме былі цуды, якія ў табе створаныя, то ён стаяў-бы да сёнешняга дня.
24 Але, кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень судны, чымся табе».
25 У той час, гаворачы далей, Ісус прамовіў: «Слаўлю Цябе, Ойча, Госпадзе неба й зямлі, што Ты ўкрыў гэта ад прамудрых і разумных да адкрыў тое дзецям.
26
27 Усё Мне перадаў Айцец Мой, і ніхто ня знае Сына, апрача Айца, і Айца ніхто ня знае, апрача Сына, і каму Сын адкрыць захоча.
28 Прыйдзеце да Мяне ўсе струджаныя й абцяжараныя, і Я супакою вас.
29 Вазьмеце ношу Маю на сябе й навучэцеся ад Мяне, бо Я лагодны й пакорнага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым.
30 Бо ноша Мая добрая, і цяжар Мой лёгкі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 11 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.