Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея 11 Матфея 11 раздзел

1 І сталася, калі Ісус скончыў павучанні сваім дванаццаці вучням, Ён перайшоў адтуль вучыць і прапаведаваць у іх гарадах.
2 А Іаан, пачуўшы ў турме пра Хрыстовы справы, паслаў праз28 сваіх вучняў
3 сказаць Яму: ці Той Ты, Які павінен прыйсці, ці нам чакаць іншага?
4 І ў адказ Ісус сказаў ім: ідзіце, скажыце Іаану, што вы чуеце і бачыце:
5 сляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць; пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць; мёртвыя ўваскрасаюць і ўбогія дабравесцяць;
6 і шчаслівы, хто не разуверыцца ўва Мне.
7 Калі ж яны пайшлі, Ісус пачаў казаць натоўпам пра Іаана: На што вы выходзілі глядзець у пустэльню? Ці не на трыснёг, што ад ветру гайдаецца?
8 Што ж вы выходзілі ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што носяць шаты, знаходзяцца у царскіх харомах.
9 Што ж вы выходзілі ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і большага, чым прарока.
10 [Бо] гэта той, пра каго напісана: «Вось, Я пасылаю Майго пасланца перад Тваім абліччам, які падрыхтуе Тваю дарогу перад Табою».
11 Сапраўды кажу вам: між народжаных ад жанчын не паўстаў большы за Іаана Хрысціцеля; але меншы ў Царстве Нябёсаў большы за яго.
12 Ды ад дзён Іаана Хрысціцеля аж дасюль Царства Нябёсаў бярэцца сілаю, і тыя, што ўжываюць сілу, здабываюць яго.
13 Бо ўсе прарокі і закон прарочылі да Іаана;
14 і калі хочаце прыняць, то ён — Ілія, якому належыць прыйсці.
15 Хто мае вушы, [каб чуць], няхай чуе.
16 З кім жа параўнаю гэтае пакаленне? Яно падобнае да дзяцей, што сядзіць на рыначных плошчах і, аклікаючы іншых29,
17 кажуць: «Мы ігралі вам на флейце, а вы не скакалі; мы спявалі [вам] пахавальную песню, а вы не галасілі».
18 Бо прыйшоў Іаан — не есць і не п’е; і яны кажуць: «У ім дэман».
19 Прыйшоў Сын Чалавечы — і есць і п’е; і яны кажуць: «Вось, чалавек — ахвотнік паесці і выпіць, сябар зборшчыкаў падаткаў і грэшнікаў». Ды апраўдалася Мудрасць яе ўчынкамі30.
20 Тады Ён пачаў дакараць гарады, дзе адбылося найбольш Яго цудаў, за тое, што яны не пакаяліся:
21 Бяда табе, Харадзіне, бяда табе, Віфсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне адбыліся цуды, што адбыліся ў вас, яны б даўно ў валасяніцы і попеле пакаяліся.
22 Але кажу вам: лягчэй будзе Тыру і Сідону ў судны дзень, чым вам.
23 А ты, Капернауме, хіба да неба ўзвысішся31? Да пекла зыдзем32, бо калі б у Садоме адбыліся цуды, што адбыліся ў табе, то ён застаўся б да сённяшняга дня.
24 Але кажу вам, што лягчэй будзе Садомскай зямлі ў судны дзень, чым табе.
25 У той час казаў Ісус у адказ: Усхваляю Цябе, Татухна, Госпадзе неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям;
26 Так, Татухна, бо гэта было Табе даспадобы.
27 Усё Мне перададзена Маім Бацькам, і ніхто не ведае Сына, апроч Бацькі; і ніхто не ведае Бацькі, апроч Сына, і каму Сын хоча адкрыць.
28 Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супакой.
29 Вазьміце Маё ярмо на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я літасцівы і лагодны сэрцам; і знойдзеце спакой вашым душам:
30 бо Маё ярмо лагоднае і Мая ноша лёгкая.

Зноскі:

2 28: У некат. рукап.: двух са.
16 29: У некат. рукап.: яе дзецьмі.
19 30: У некат. рукап.: сваіх таварышаў.
23 31: У некат. рукап.: што да неба ўзвысіўся.
23 32: У некат. рукап.: будзеш скінуты.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Матфея, 11 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Матфея 11 раздзел в переводах:
Матфея 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.