Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея, 16 Матфея, 16 глава

1 І, падышоўшы, фарысеі і садукеі, выпрабоўваючы, прасілі Яго паказаць Ім знак з неба.
2 Ён жа сказаў ім у адказ: [Калі вечарэе, вы кажаце: «Будзе пагода, бо неба палымнее»;
3 а ўранку: Сёння будзе непагадзь, бо неба палымнее і хмурыцца». [Крывадушнікі], аблічча неба вы распазнаваць умееце, а знакаў часу не можаце?]
4 Ліхое і чужаложніцкае пакаленне шукае знака; ды знака яму не дасца, апроч знака Іоны [прарока]. І, пакінуўшы іх, Ён адышоў.
5 Ды, пераправіўшыся на другі бок, [Яго] вучні забыліся ўзяць хлябы.
6 Ісус жа сказаў ім: Глядзіце і сцеражыцеся фарысейскай і садукейскай закваскі.
7 А яны разважалі самі себе, кажучы: Гэта таму, што мы хлябоў не ўзялі.
8 Ісус жа, зразумеўшы, сказаў [ім]: Чаму разважаеце між сабою, малаверы, што ў вас няма хлябоў?
9 Няўжо вы яшчэ не разумееце і не помніце пра пяць хлябоў на пяць тысяч і колькі кошыкаў назбіралі?
10 І ні пра сем хлябоў на чатыры тысячы і колькі кашоў назбіралі?
11 Як вы не разумееце, што не пра хлябы49 Я казаў вам? Сцеражыцеся ж фарысейскай і садукейскай закваскі.
12 Тады яны зразумелі, што Ён казаў, каб яны асцерагаліся не хлебнай закваскі, але фарысейскай і садукейскай навукі.
13 Прыйшоўшы ж у ваколіцы Кесарыі Філіпавай, Ісус спытаўся ў Сваіх вучняў, кажучы: Кім людзі лічаць [Мяне], Сына Чалавечага?
14 Яны ж сказалі: Адны — Іаанам Хрысціцелем; другія ж — Іліёй; іншыя ж — Іераміяй або адным з прарокаў.
15 Ён кажа ім: А вы кім Мяне лічыце?
16 І Сіман Пётр сказаў у адказ: Ты — Хрыстос, Сын Жывога Бога.
17 І ў адказ Ісус сказаў яму: Шчаслівы ты, Сімане, сыне Іонін, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Мой Бацька, што ў нябёсах.
18 І Я кажу табе, што ты Пётр50, і на гэтай скале Я збудую Маю Царкву, і брамы пекла не адолеюць яе.
19 [І] дам табе ключы ад Царства Нябёсаў; і калі што звяжаш на зямлі, будзе звязана ў нябёсах; а калі што развяжаш на зямлі, будзе развязана ў нябёсах.
20 Тады Ён загадаў [Сваім] вучням, каб нікому не казалі, што Ён [Ісус] Хрыстос.
21 З таго часу Ісус пачаў адкрываць Сваім вучням, што Ён павінен пайсці ў Іерусалім, і шмат перацярпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень быць уваскрэшаным.
22 І, адвёўшы Яго, Пётр пачаў пярэчыць Яму, кажучы: Няхай будзе літасцівы Бог да Цябе, Госпадзе! Няхай не будзе гэтага з Табою!
23 А Ён, павярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты спакуса Мне; бо думаеш не пра Божае, а пра чалавечае.
24 Тады Ісус казаў Сваім вучням: Калі хто хоча за Мною ісці, няхай адрачэцца ад самога сябе і возьме свой крыж і ідзе ўслед за Мною.
25 Бо хто хоча ўратаваць сваю душу51, той страціць яе52; хто ж страціць сваю душу дзеля Мяне, той знойдзе яе.
26 Бо якая карысць чалавеку, калі ён увесь свет здабудзе, а сваёй душы пашкодзіць? Ці што дасць чалавек у абмен за сваю душу?
27 Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Свайго Бацькі са Сваімі Анёламі, і тады Ён аддасць кожнаму паводле яго дзеянняў.
28 Сапраўды кажу вам: Ёсць некаторыя з тых, што стаяць тут, якія ні ў якім разе не зазнаюць смерці, пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён прыходзіць у Яго ў царстве.

Примечания к тексту

11 49: У некат. рукап.: пра хлеб.
18 50: Петр — па-грэцку (петрас) азначае камень, скала.
25 51: Або: жыццё.
25 52: Або: яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Матфея, 16 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.