Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея, 2 Матфея, 2 глава

1 Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфлееме Іудзейскім у дні цара Ірада, вось, прыйшлі ў Іерусалім магі з усходу,
2 кажучы: Дзе народжаны Цар Іудзейскі? Бо мы бачылі Яго зорку на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
3 Пачуўшы ж гэта, цар Ірад устрывожыўся, і ўвесь Іерусалім з ім.
4 І, сабраўшы ўсіх першасвятароў і народных кніжнікаў, ён пытаўся ў іх, дзе належыць нарадзіцца Хрысту.
5 І яны сказалі яму: У Віфлееме Іудзейскім, бо так напісана праз прарока:
6 «І ты, Віфлееме, зямля Іудава, нічым не меншы сярод галоўных гарадоў Іудавых; бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасвіць Мой народ, Ізраіля».
7 Тады Ірад, употай паклікаўшы магаў, дакладна выведаў ад іх час, калі з’явілася зорка,
8 і, паслаўшы іх у Віфлеем, сказаў: Пайдзіце, дакладна разведайце пра Дзіця, а як знойдзеце, паведаміце мне, каб і я прыйшоў пакланіцца Яму.
9 Яны ж, выслухаўшы цара, пайшлі, і вось, зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не стала над месцам, дзе было Дзіця.
10 Убачыўшы ж зорку, яны ўзрадаваліся вельмі вялікаю радасцю.
11 І, увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця з Марыяй, Яго Маці, і, упаўшы, пакланіліся Яму і, адкрыўшы свае скарбонкі, паднеслі Яму дары: золата, ладан і смірну.
12 І, атрымаўшы ў сне засцярогу не вяртацца да Ірада, яны іншаю дарогаю адышлі ў сваю краіну.
13 Калі ж яны адышлі, вось, Анёл Гасподні з’яўляецца ў сне Іосіфу, кажучы: Устань, вазьмі Дзіця і Яго Маці, і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад збіраецца шукаць Дзіця, каб згубіць Яго.
14 І, устаўшы, ён узяў Дзіця і Яго Маці ўночы, і адышоў у Егіпет,
15 і быў там да Ірадавай смерці: каб спраўдзілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Егіпта Я паклікаў Майго Сына».
16 Тады Ірад, убачыўшы, што мгі насмяяліся з яго, моцна разгневаўся і, паслаўшы людзей, выбіў усіх хлопчыкаў у Віфлееме і ва ўсіх яго межах, ад двух гадоў і менш, згодна з часам, які дакладна ўведаў ад магаў.
17 Тады спраўдзілася сказанае праз Іерамію, прарока, які кажа:
18 «Голас у Раме чуваць быў, плач і вялікае галашэнне, Рахіль аплаквала сваіх дзяцей і не хацела суцешыцца, бо няма іх».
19 Калі ж Ірад памёр, вось, Анёл Гасподні з’яўляецца ў сне Іосіфу ў Егіпце,
20 кажучы: Устань, вазьмі Дзіця і Яго Маці і ідзі ў зямлю Ізраілеву: бо памерлі тыя, хто шукаў душы Дзіцяці.
21 І ён устаў і ўзяў Дзіця і Яго Маці і ўвайшоў2 у зямлю Ізраілеву.
22 Але, пачуўшы, што ў Іудзеі царуе Архелай замест свайго бацькі Ірада, ён пабаяўся туды ісці; і, атымаўшы ў сне засцярогу, адышоў у межы Галілейскія,
23 і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт: каб спраўдзілася сказанае праз прарокаў, што Яго назавуць Назаранінам.

Примечания к тексту

1 У друкаванай версіі: «прыйшлі з Іерусаліма».
21 2: У некат. рукап.: прыйшоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Матфея, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.