Пераклад Анатоля Клышкі са старажытнагрэчаскай мовы паводле штутгарцкага выдання Нэстле-Аланда, «Пазітыў-цэнтр», 2014, Мінск. Права на выданне належыць Мельнікаву Г.Г.
Гэта пераклад з грэцкага тэксту Новага Запавету / паводле найаўтарытэтнейшага апошняга штутгарцкага выдання / на сучасную беларускую літаратурную мову, незалежны ад той ці іншай канфесіі.
Пераклад рабіўся з памяццю аб напаміне з амаль пяцісотгадовай даўніны нашага Францыска Скарыны — «з великою пильностию», з увагаю да кожнага верша, да кожнага слова надзвычайнага дакумента.
Сучаснаму чытачу праз без мала два тысячагоддзі не заўсёды лёгка зразумець пэўныя звароты ці асаблівасці мовы або рэалі і быту, што выклікае патрэбу ў пэўных каментарыях, але пераклад Новага Запавету павінен быць асабліва дакладным.
У квадратных дужках падаюцца асобныя словы ці словазлучэнні, якія дададзены ў пазнейшых рукапісах грэцкага Новага Запавету, але якіх не было ў найстаражытнейшых. Курсівам выдзелены словы, ужытыя для больш звязнага злучэння тэксту.
Анатоль Клышка
P.S.: Клышка А.К. 1935 — 2021, беларускі пісьменнік, педагог, публіцыст, перакладчык. Аўтар «Буквара» (1969, 23 выданні) які выкарыстоўваўся ў беларускіх школах да 2021/22 навучальнага года.
Пераклад Новага Запавета на беларускую мову рабіўся з 1980х гадоў, Евангелле былі апублікаваны ў часопісе «Спадчына», ў 1989−1992 гадах. Мы аблічбавалі той тэкст, цяпер з ім можна азнаёміцца.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014