1 Старэйшына — выбранай гаспадырыні і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і не толькі я, але і ўсе, хто ўведаў праўду,
2 дзеля праўды, якая жыве ў нас і будзе з намі навекі.
3 Няхай будзе з намі1 ласка, літасць, мір ад Бога Бацькі і ад [Госпада] Ісуса Хрыста, Сына Бацькі, у праўдзе і ў любові!
4 Я вельмі ўзрадаваўся, што між тваіх дзяцей знайшоў тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі запаведзь ад Бацькі.
5 І цяпер прашу цябе, гаспадарыня — не як новую запаведзь пішучы табе, а тую, якую мы мелі ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго.
6 І гэта ёсць любоў: каб мы жылі паводле Яго запаведзяў; гэта ёсць запаведзь, як вы чулі ад пачатку, каб вы паводле яе жылі.
7 Бо многа ашуканцаў выйшла2 ў свет, тых, што не вызнаюць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Такі чалавек ашуканец і антыхрыст.
8 Глядзіце за сабою, каб не страціць вам3 таго, над чым мы працавалі, а каб атрымаць поўную ўзнагароду.
9 Кожны, хто пераступае вучэнне Хрыста і не жыве ў ім, не мае Бога; хто жыве ў вучэнні [Хрыстовым], той мае і Бацьку і Сына.
10 Калі хто-небудзь прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэння, не прымайце яго ў дом і не кажыце яму: «Радавацца!»4
11 Бо той, хто кажа яму: «Радавацца!» — саўдзельнічае ў яго ліхіх учынках.
12 Шмат маю пісаць вам, але не хачу пісаць на паперы чарніламі, а спадзяюся прыйсці да вас і пагаварыць з вуснаў у вусны, каб радасць наша была поўнаю.
13 Вітаюць цябе дзеці тваёй выбранай сястры. [Амін].
Зноскі:
3 1: У некат. рукап.: вамі.
7 2: У некат. рукап.: увайшло.
8 3: У некат. рукап.: нам.
10 4: Г. зн.: не вітайцеся з ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Другі ліст Іаана, 1 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014