1 Ста́рац — абра́най спада́рыні і дзе́цям яе, якіх я люблю́ ў íсціне, і не толькі я, але і ўсе, хто спазна́ў íсціну,
2 дзе́ля íсціны, якая знахо́дзіцца ў нас і будзе з намі ве́чна;
3 няхай будзе з вамі благада́ць, мíласць, мір ад Бога Айца і ад Госпада Іісуса Хрыста, Сына Айцовага, у íсціне і любо́ві.
4 Я вельмі ўзра́даваўся, бо сярод дзяце́й тваіх знайшоў тыіх, што хо́дзяць у íсціне паво́дле за́паведзі, якую мы атрыма́лі ад Айца.
5 І цяпер прашу цябе, спада́рыня, не як новую за́паведзь пíшучы табе, а як тую, што ма́ем ад пачатку: каб мы любíлі адзін аднаго́.
6 Любоў жа ў тым, каб мы жылí паво́дле за́паведзяў Яго. Вось за́паведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб паво́дле яе жылí.
7 Бо ў свет увайшло́ многа ашука́нцаў, якія не прызнаю́ць Іісуса Хрыста, што прыйшо́ў у плоці: такі чалавек — ашука́нец і анты́хрыст.
8 Сцеражы́цеся, каб вы не страцілі таго, над чым працава́лі, а каб атрыма́лі поўную ўзнагаро́ду.
9 Кожны, хто паруша́е вучэ́нне Хрыстова і не застае́цца ў ім, той не ма́е Бога; а хто застае́цца ў вучэ́нні Хрысто́вым, той і Айца, і Сына ма́е.
10 Калі хто прыхо́дзіць да вас і не прыно́сіць гэтага вучэ́ння, не прыма́йце яго ў дом і не віта́йце яго;
11 бо хто віта́е яго, той саўдзе́льнічае ў злых спра́вах яго.
12 Многае меў я напіса́ць вам, але не захацеў я на папе́ры чарнíлам, а спадзяю́ся прыйсцí да вас і ву́сна пагавары́ць, каб ра́дасць ваша была поўнай.
13 Віта́юць цябе дзеці сястры тваёй абра́най. Амінь.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
2-е Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова, 1 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Біблейская камісія БПЦ
© 2017