Новы Запавет / пераклад праваслаўнай царквы

Пераклад, які робіць Біблейская камісія БПЦ, мае міжканфесійнае значэнне. У 1996 годзе быў заключаны дагавор паміж БПЦ і Біблейскім Таварыствам РБ пра супрацоўніцтва ў галіне перакладу Св. Пісання на беларускую мову.

Новы Запавет. Пераклад праваслаўнай царквы

Пераклад Біблейскай камісіі

У 1989 годзе была створана Біблейская Камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы з мэтаю перакладу Свяшчэннага Пісанняна беларускую мову. Першай перакладзенай кнігай стала Святое Евангелле паводле Матфея. Яно было выдадзена ў 1991 годзе паралельнымі тэкстамі на 4 мовах: грэчаскай, царкоўна-славянскай, рускай і беларускай. Пасля гэтага ў рабоце камісіі адбыўся перапынак, абумоўлены цэлым шэрагам прычын. А ў 1995 годзе Біблейская Камісія аднавіла сваю дзейнасць. Склад яе значна змяніўся, але трэба адзначыць, што ў такім складзе Камісія працуе і дагэтуль.

Узначальвае Біблейскую Камісію Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Пераклад, які робіць Біблейская камісія БПЦ, мае міжканфесійнае значэнне. У 1996 годзе быў заключаны дагавор паміж БПЦ і Біблейскім Таварыствам РБ пра супрацоўніцтва ў галіне перакладу Св. Пісання на беларускую мову. Гэта задача з’яўляецца для Беларусі вельмі актуальнай нават не гледзячы на тое, што толькі на працягу ХХ стагоддзя было зроблена больш за дзесяць перакладаў Св. Евангелля на беларускую мову (больш, чым у многіх іншых хрысціянскіх народаў!). Сярод іх 4 пераклады зроблены каталіцкімі ксяндзамі, 1 перакладчыкам-католікам, 1 зроблены пратэстантам, 4 пераклады зроблены праваслаўнымі аўтарамі. Але кожны з вышэйназваных перакладаў мае свае недахопы, якія не дазваляюць прыняць гэтыя пераклады да царкоўнага і богаслужбовага ўжытку. Такімі недахопамі з’яўляюцца і тэрміналагічная непаслядоўнасць, і непаслядоўнае ўжыванне імён уласных (ёсць выпадкі, калі адно і тое ж імя на працягу аднаго Евангелля ўжываецца ў пяці розных формах), галоўнымі ж недахопамі з’яўляюцца перакладчыцкія скажэнні евангельскага тэксту. Усё гэта прыводзіць да высновы, што для таго, каб адпавядаць строгім багаслоўскім, богаслужбовым і моўным патрабаванням, пераклад павінен рабіцца не адным аўтарам, а групай аднадумцаў, што ў Праваслаўі называецца «саборна». Асноўныя прынцыпы, якімі кіруецца Камісія, гэта:



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.