Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 Пятра 1 1-е Пасланне Пятра 1 раздзел

1 Пётр, Апостал Іісуса Хрыста, — перасяле́нцам, рассе́яным ў По́нце, Гала́тыі, Кападакíі, Асíі і Віфíніі, абра́ным
2 паводле прадве́дання Бога Айца праз асвячэ́нне Ду́хам для паслушэ́нства і акрапле́ння Крывёю Іісуса Хрыста́: благада́ць і мір вам няхай прымно́жацца.
3 Благаславёны Бог і Айцец Госпада нашага Іісуса Хрыста́, Які па вялíкай Сваёй мíласці адрадзíў нас праз уваскрасе́нне з мёртвых Іісуса Хрыста да надзе́і жыво́й,
4 да спа́дчыны нятле́ннай, чы́стай, неўвяда́льнай, захава́най на нябёсах для вас,
5 якія сілаю Божаю праз веру зберага́ецеся для спасе́ння, гато́вага адкры́цца ў час апошні.
6 Гэтаму ра́дуйцеся, крыху́ цяпер, калі трэба, пасмуткава́ўшы ад розных спаку́саў,
7 каб вы́прабаваная вера ваша стала кашто́ўнейшай за золата, якое гíне, хоць і ў агні выпрабо́ўваецца, на пахвалу́, і паша́ну, і славу ў час яўле́ння Іісуса Хрыста́,
8 Якога вы, не ба́чыўшы, лю́біце, у Якога, цяпер не ба́чачы, ве́руеце і ліку́еце радасцю невымо́ўнаю і сла́ўнаю,
9 дасяга́ючы вы́ніку веры вашай — спасе́ння душ;
10 гэтага спасе́ння і даты́чыліся по́шукі і дасле́даванні прарокаў, якія прадка́звалі прызна́чаную вам благада́ць,
11 дасле́дуючы, на каторы і на які час ука́зваў Дух Хрыстоў, Які быў у іх і Які прадвяшча́ў паку́ты Хрыстовы і пасля іх — славу;
12 ім адкры́та было́, што не ім самім, а нам служы́ла тое, што цяпер прапаве́дана вам праз дабраве́снікаў Ду́хам Святы́м, пасла́ным з неба, да чаго жада́юць прынíкнуць Ангелы.
13 Таму, падпераза́ўшы паяснíцы ро́зуму вашага, захо́ўваючы цвяро́засць, ца́лкам ускладзíце спадзява́нне на благада́ць, якая да́дзена будзе вам у час яўле́ння Іісуса Хрыста́.
14 Як паслухмя́ныя дзеці, не кіру́йцеся ране́йшымі пажа́днасцямі, якія былí з-за няве́дання вашага,
15 але па пры́кладу Святога, Які паклíкаў вас, і са́мі будзьце святы́мі ва ўсіх учы́нках,
16 бо напíсана: «бу́дзьце святы́мі, таму што Я святы́».
17 І калі вы Айцом называ́еце Таго, Які непрадузя́та су́дзіць кожнага па спра́вах, то са стра́хам право́дзьце час пражыва́ння вашага на чужы́не,
18 ве́даючы, што не тле́нным серабро́м ці зо́латам вы былí вы́куплены з ма́рнага жыцця́ вашага, перада́дзенага ад айцоў,
19 а кашто́ўнай Крывёю Хрыста́, як а́гнца беззага́ннага і чы́стага,
20 прадвы́значанага яшчэ да стварэ́ння свету, але я́ўленага ў апошні час дзе́ля вас,
21 тых, што ўве́равалі праз Яго ў Бога, Які ўваскрасíў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вы ме́лі веру вашу і надзе́ю на Бога.
22 Ачы́сціўшы ду́шы вашы паслушэ́нствам íсціне праз Духа для браталю́бства некрываду́шнага, ад чы́стага сэ́рца адзін аднаго любíце заўсёды,
23 бу́дучы адро́джанымі не з тле́ннага се́мені, а з нятле́ннага, праз слова Божае жыво́е, якое застае́цца наве́кі.
24 Бо ўсякая плоць — як трава, і ўсякая слава чалавечая — як кве́цень на траве: засоо́хла трава — і кве́цень яе апа́ла;
25 але слова Гасподняе застае́цца наве́кі. Гэта і ёсць тое слова, якое прапаве́дана вам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

1-е Саборнае Пасланне святога апостала Пятра, 1 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 Пятра 1 раздзел в переводах:
1 Пятра 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.