Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Пасланне Іакава, 5 Пасланне Іакава, 5 глава

1 Цяпер паслу́хайце вы, багатыя, пла́чце і галасíце з-за няшча́сцяў вашых, якія надыхо́дзяць.
2 Бага́цце ваша згніло́, і адзе́нне ваша мо́ллю з’е́дзена.
3 Зо́лата ваша і серабро́ заржаве́ла, і ржа іх будзе све́дчаннем су́праць вас і з’е́сць це́лы вашы, як агонь: вы сабра́лі ска́рбы на апо́шнія дні.
4 Вось, пла́та, не вы́дадзеная вамі рабо́тнікам, якія жа́лі пале́ткі вашы, крычы́ць, і крыкі жняцо́ў дайшлі да слы́ху Госпада Савао́фа.
5 Вы жылí ў раско́шы на зямлі і це́шыліся асало́дамі, вы адкармíлі сэ́рцы вашы як бы́ццам на дзень забо́ю.
6 Вы асудзíлі, забíлі пра́ведніка; ён не працíвіцца вам.
7 Дык вось, браты, будзьце доўгацярплíвымі да прышэ́сця Гасподняга. Вось, земляро́б чакае кашто́ўнага пло́ду зямлі і доўга це́рпіць дзе́ля яго, паку́ль дачака́ецца дажджу́ ра́нняга і по́зняга;
8 будзьце доўгацярплíвымі і вы, умацу́йце сэ́рцы ва́шы, таму што прышэ́сце Гасподняе наблíзілася.
9 Не нарака́йце, браты́, адзін на аднаго́, каб не быць вам асу́джанымі: вось, Суддзя́ стаíць перад дзвяры́ма.
10 За пры́клад, браты́ мае́, вазьміце паку́тніцтва і доўгацярпе́нне прарокаў, якія прамаўля́лі ў імя́ Гасподняе.
11 Вось, мы ўслаўля́ем як блажэ́нных тых, што цярпе́лі. Вы чу́лі пра цярпе́нне Íава і ба́чылі здзе́йсненае Госпадам, бо Гасподзь мнагамíласцівы і спага́длівы.
12 Перш за ўсё, браты мае́, не клянíцеся ні небам, ні зямлёю, і нія́каю іншаю кля́тваю, а няхай будзе ў вас «так — так» і «не — не», каб вам не падпа́сці пад асуджэ́нне.
13 Паку́туе нехта з вас? — няха́й мо́ліцца. Ра́дуецца нехта́ — няха́й спява́е псалмы́.
14 Хварэ́е нехта з вас? — няха́й паклíча прасвíтараў Царквы́, і няха́й памо́ляцца над ім, пама́заўшы яго але́ем у імя́ Гасподняе,
15 і малітва веры ўрату́е хворага, і пады́ме яго Гасподзь; і калі ён учынíў грахі, то бу́дуць праба́чаны яму́.
16 Прызнава́йцеся адзін аднаму ў правíннасцях і малíцеся адзін за аднаго, каб вам ацалíцца: многае можа моцная малітва пра́веднага.
17 Ілія́ быў чалаве́кам падо́бным да нас і малітваю памалíўся ён, каб не было́ дажджу́: і не было́ дажджу́ на зямлі тры гады і шэсць месяцаў;
18 і зноў памаліўся: і неба дало́ дождж, і зямля ўрадзíла плод свой.
19 Браты! калі хто з вас ухíліцца ад ісціны, і наве́рне яго хто,
20 то няха́й ве́дае: хто навярну́ў грэ́шніка з аблу́днага шля́ху яго, той спасе́ душу́ ад смерці і пакры́е мноства грахоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне Іакава, 5 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.