1 А ну-ж вы, багатыя: плачце й галасе́це над злыбедамі вашымі, што йдуць на вас!
2 Багацьце вашае згніло, і вопраткі вашыя зье́дзены мольлю.
3 Золата вашае й серабро вашае пайржаве́ла, і іржа іх сьве́дчыць супраць вас і зье́сьць це́ла вашае, як агонь: вы сабралі сабе́ скарб на апошнія дні.
4 Вось галосіць заплата, якую вы затрымлівалі ў работнікаў, што пажалі палі вашыя; і ляманты жанцоў дайшлі да вушэй Госпада Саваофа.
5 Вы ме́лі раскошу й асалоду на зямлі; накармілі сэрцы вашыя, быццам на дзе́нь, калі вас заколюць.
6 Вы засудзілі, забілі справядлівага: ён не спраціўляўся вам.
7 Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівымі да прыходу Госпадавага. Глядзе́це: зямляроб жджэ каштоўнага плоду ад зямлі і дзеля яго це́рпіць доўга, пакуль дастане дождж раньні і позны.
8 Цярпіце доўга і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыход Гасподні набліжаецца.
9 Не наракайце, браты маі, адзін на аднаго, каб ня быць засуджанымі: вось судзьдзя стаіць за дзьвярыма.
10 За прыклад мук ліхіх і доўгацярплівасьці вазьме́це, браты маі, прарокаў, што іме́ньнем Госпадавым прамаўлялі.
11 Вось, мы шчасьлівымі называем тых, што цярпе́лі. Вы чулі пра стойкасьць Іова і бачылі кане́ц яго ад Госпада, бо Госпад ве́льмі міласэрны й спагадлівы.
12 Дык перш за ўсё, браты маі, не прысягайцеся ані не́бам, ані зямлёю, ані ніякаю другою прысягаю; але няхай будзе ў вас «але́, але́», і «не́, не́», каб вам не папасьці пад суд.
13 Цяжка не́хта з вас мучыцца? няхай моліцца. Вясела каму? няхай псальмы сьпявае.
14 Занядужаў хто з вас? пакліч прэзьбітараў Царквы, і няхай памоляцца над ім, памазаўшы яго але́ем у імя Госпадавае, —
15 і малітва ве́ры вылячыць хворага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі зрабіў, будуць зьняты з яго.
16 Прызнавайцеся адзін перад адным у праступках і мале́цеся адзін за аднаго, каб паздараве́ць; многа можа натужная малітва справядлівага!
17 Ільля быў чалаве́к, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня падаў дождж на зямлю тры гады і шэсьць ме́сяцаў.
18 І ізноў памаліўся, і не́ба дало дождж, і зямля узрасьціла плод свой (3 Царств 17:18).
19 Браты, калі-б хто з вас ухіліўся ад праўды, і не́хта яго навярнуў-бы,
20 дык няхай гэны ве́дае, што, вярнуўшы грэшніка з блуднае дарогі ягонае, ён збавіць душу ад сьме́рці і многа пакрые грахоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Якуба, 5 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Якуба 5 раздзел в переводах:
Якуба 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.