Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў, 1 Першае да Карыньцянаў, 1 глава

1 Паўла, воляй Божай пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, і Состэн, брат, —
2 царкве́ Божай, што ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце́ Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, што́ прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім ме́сцы, у іх і ў нас:
3 ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
4 Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, да́нае вам у Хрысьце́ Ісусе,
5 бо ўсім абагаціліся вы ў Ім, усякім словам і ўсякаю ве́даю, —
6 бо сьве́дчаньне Хрыстовае ўмацавалася ў вас, —
7 дзеля чаго вы ня маеце нястачы ні ў якім дары, ждучы адкрыцьця Госпада нашага Ісуса Хрыста,
8 Які і ўгрунтуе вас да канца, каб быць вам бязьвіннымі ў дзе́нь Госпада нашага Ісуса Хрыста.
9 Ве́рны Бог, якім вы пакліканы ў лучнасьць Сына Яго, Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
10 Малю вас, браты, іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе́ вы гаварылі адно, і ня было-б між вамі падзе́лаў, але каб вы злучаны былі ў адным розуме і ў аднэй думцы.
11 Бо ад Хлоіных сталася мне́ ве́дама аб вас, браты мае́, што між вамі есьць спрэчкі.
12 Кажу-ж аб тым, што кожны ў вас кажа: я — Паўлавы, я — Апалёсавы, я — Кіфавы, а я — Хрыстовы.
13 Ці-ж разьдзяліўся Хрыстос? Ці-ж Паўла раскрыжаваўся за вас? Ці ў імя Паўлава вы ахрысьціліся?
14 Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысьціў, апрача Крыспа і Гайя,
15 каб не сказаў хто, што я хрысьціў у маё імя.
16 Ахрысьціў я таксама Сьцяпанавы дом, а ці ахрысьціў яшчэ каго, ня ве́даю.
17 Бо і Хрыстос паслаў мяне́ не хрысьціць, а абвяшчаць Эвангельле; не ў прамудрасьці-ж слова, каб не панізіць крыжа Хрыстовага;
18 бо слова, што аб крыжу, для пагібаючых ёсьць вар’яцтва, а для нас, якія спасаюцца, — сіла Божая.
19 Бо напісана: загублю мудрасьць мудрацоў, і розум разумных адкіну (Ісая 29:14).
20 Гдзе́ мудрэц? гдзе́ кніжнік? гдзе́ дасьледчык гэтага ве́ку? Ці не ператварыў Бог мудрасьць сьве́ту гэтага ў вар’яцтва? (Ісая 33:18.)
21 Бо, калі сьве́т свае́ю мудрасьцяй не пазнаў Бога ў прамудрасьці Божай, дык угодна было Богу праз дурасьць пропаведзі збавіць ве́руючых.
22 Бо і Юдэі трэбуюць цудаў, і Грэкі шукаюць мудрасьці;
23 а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў спакусу, а для Грэкаў дурасьць,
24 для самых жа пакліканых, і Юдэяў, і Грэкаў, — Хрыста, Божую сілу і Божую прамудрасьць;
25 бо дурное Божае мудрэйшае за людзе́й, і слабое Божае дужэйшае за людзе́й.
26 Бо паглядзе́це, браты, на пакліканьне вашае: ня многа мудрых паводле це́ла, ня многа дужых, ня многа дабрародных;
27 але Бог выбраў дурноту сьве́ту, каб асароміць мудрых, і бяссільнае сьве́ту выбраў Бог, каб асароміць дужо́е;
28 і бязроднае сьве́ту, і пагарджанае і няістотнае выбраў Бог, каб зьнішчыць істотнае,
29 дзеля таго, каб ніводнае це́ла не хвалілася перад Ім.
30 З Яго і вы ў Хрысьце́ Ісусе, які стаўся для нас прамудрасьцяй ад Бога, і праведнасьцяй, і асьвячэньнем, і адкупле́ньнем,
31 каб было, як напісана: хто хваліцца, хваліся ў Госпадзе (Ерамія 9:24).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Карыньцянаў, 1 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.