Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў 7 Першае да Карыньцянаў 7 раздзел

1 А аб чым вы пісалі да мяне́, дык добра чалаве́ку не дакранацца да жанчыны,
2 але, з увагі на блуд, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.
3 Муж няхай аказвае жонцы нале́жную любасьць; падобна-ж і жонка мужу.
4 Жонка ня ўладная над сваім це́лам, але муж; гэтак сама й муж ня ўладны над сваім це́лам, але жонка.
5 Ня ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць у пасьце́ і малітве, а потым ізноў будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашу.
6 Кажу-ж гэтае, як дазвол, а не як загад.
7 Бо хачу, каб усе́ людзі былі, як і я, але кожны ма́е свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.
8 Нежанатым жа і ўдовам кажу: добра ім, калі астапуцца, як я;
9 але, калі ня ўзьдзе́ржацца, няхай жэняцца: бо лепей ажаніцца, чым распаляцца.
10 Тым жа, што пажаніліся, ня я запаве́дываю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,
11 калі-ж разлучыцца, то няхай астае́цца бяз мужа, ці пагодзіцца з мужам сваім; і мужу — не пакідаць жонкі.
12 Рэшце-ж кажу я, а ня Госпад: калі каторы брат ма́е жонку няве́руючую, і яна згаджаецца жыць з ім, то няхай ён не пакідаець яе́;
13 і жонка, што ма́е няве́руючага мужа, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідаець яго;
14 бо няве́руючы муж асьвянчаецца ў жонцы, і жонка няве́руючая асьвянчаецца ў мужу; інакш дзе́ці вашыя былі-б нячыстыя, а цяпе́р яны сьвятыя.
15 Калі-ж няве́руючы хоча разлучыцца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх выпадках не прыняволіваецца, бо да згоды паклікаў нас Госпад.
16 Чаму-ж бо ты ве́даеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, чаму ве́даеш, ці ня збавіш жонку?
17 Толькі кожны няхай паступае так, як Бог яму празначыў, кожны, як Госпад паклікаў; і гэтак я загадваю па ўсіх цэрквах.
18 Пакліканы хто абрэзаным? Няхай не хаваецца. Пакліканы хто неабрэзаным? Не абрэзывайся.
19 Абрэзаньне нішто і неабрэзаньне нішто, але выпаўне́ньне запаведзяў Божых.
20 Кожны няхай астае́цца ў тым прызваньні, у якім пакліканы.
21 Рабом ты пакліканы? Не клапоцься. Але, калі можаш стацца вольным, скарыстай з ле́пшага.
22 Бо раб, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вольны Госпада; гэтак сама і пакліканы вольным ёсьць раб Хрыстоў.
23 Вы куплены (дарагою) цаною: не рабе́цеся рабамі людзе́й.
24 У якім прызваньні хто пакліканы, браты, у тым кожны хай астае́цца перад Богам.
25 Аб дзе́вах я ня маю загаду ад Госпада, але даю раду, як той, што атрымаў ад Госпада ласку быць яму ве́рным.
26 Дык лічу за добрае дзеля цяпе́рашняе патрэбы, што добра чалаве́ку гэтак быць.
27 Ты злучаны з жонкаю? Ня шукай разлукі. Ты вольны ад жаны? Ня шукай жонкі.
28 Калі-ж бы й ажаніўся, не саграшыў; і калі-б дзяўчына пайшла замуж, не саграшыла. Гэткія будуць ме́ць гора для це́ла; я-ж вас шкадую.
29 Але кажу вам тое, браты, што час ужо малы: каб і тыя, што маюць жанок, былі, як ня маюць;
30 і што плачуць, як ня плачучыя; і што радуюцца, як ня радыя; і што купляюць, як ня набываючыя;
31 і карыстаючыяся гэтым сьве́там, як не карыстаючыяся; бо праходзіць абраз гэтага сьве́ту.
32 А я хачу, каб вы былі бесклапотнымі. Не́жанаты клапоціцца аб Гасподняе, як дагадзіць Госпаду,
33 а жанаты клапоціцца аб сьве́цкае, як дагадзіць жонцы.
34 Ёсьць розьніца між замужняй і незамужняй дзяўчынай: незамужняя клапоціцца аб Гасподняе, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і це́лам і духам; замужняя клапоціцца аб сьве́цкае, як дагадзіць мужу.
35 кажу гэтае для вашай жа карысьці, ня з тым, каб накінуць на вас путы, але каб вы прыстойна і няспынна служылі Госпаду, не азіраючыся.
36 Калі-ж хто ўважае за няпрыстойнае для свае́ дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы так і асталася, — дык няхай робіць, як хоча: не саграшыць; няхай ідуць замуж.
37 Але, хто непарушна цьвёрды ў сэрцы сваім, і ня маючы над воляй свае́й, пастанавіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць свае́ дзявоцтва, — той жа добра робіць.
38 Дзеля гэтага, хто аддае́ замуж, добра робіць; а хто не́ аддае́, робіць ле́пей.
39 Жонка зьвязана законам, дакуль жыве́ яе́ муж; калі-ж муж яе́ памрэ, вольна выйсьці, за каго хоча, толькі ў Госпадзе.
40 Але яна шчасьліве́йша, калі астане́цца так, як я раджу; а я думаю, што і я ма́ю Духа Божага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 7 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

1 да Карыньцянаў 7 раздзел в переводах:
1 да Карыньцянаў 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.