Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў, 6 Першае да Карыньцянаў, 6 глава

1 Як адважаецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?
2 Хіба ня ве́даеце, што сьвятыя будуць судзіць сьве́т? Калі-ж вамі будзе суджаны сьве́т, дык няўжо-ж вы ня вартыя судзіць найме́ншае?
3 Ці-ж ня ве́даеце, што мы судзіць будзем ангелаў, ня толькі справы жыцьцевыя?
4 Дык вы, калі маеце судзіцца аб жыцьцёвыя справы, стаўляйце сваімі судзьдзямі нікчэмных у царкве́.
5 На сорам вам кажу: няўжо-ж няма між вамі ніводнага разумнага, што мог-бы рассудзіць сярод братоў сваіх?
6 А то брат з братам судзіцца, і гэта перад няве́руючымі!
7 І тое ўжо ве́льмі сорамна для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму-б вам ня ле́пей быць пакрыўджанымі? Чаму-б вам ня лепей ме́ць шкоду?
8 Але вы самі крыўдзіце, абдзіраеце, дый гэта братоў!
9 Ці ня ве́даеце, што няправедныя царства Божага не ўнасьле́дуюць? Не ашуківайце сябе́: ані блуднікі, ані ідалапаклоньнікі, ані распусьнікі, ані пястуны, ані мужаложнікі,
10 ані зладзе́і, ані падкупныя, ані п’яніцы, ані зламоўныя, ані драпе́жнікі — ня возьмуць у спадчыну Царства Божага.
11 І гэткімі былі некаторыя з вас; але вы абмыліся, але асьвяньціліся, але апраўдаліся іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
12 Усё мне́ можна, але ня ўсё карысна; ўсё мне́ можна, але нічому ня дам валадаць мною.
13 Ежа для чэрава, і чэрава для е́жы; але Бог зьніштожыць тое і другое. Це́ла-ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад для це́ла.
14 Бог падняў Госпада, падыме й нас сілаю Свае́ю.
15 Хіба ня ве́даеце, што це́лы вашыя есьць чле́ны Хрыстовыя? Дык ці-ж, узяўшы чле́ны Хрыста, зро́блю іх чле́намі блудніцы? Хай жа ня будзе!
16 Ці-ж ня ве́даеце, што, хто злучаецца з блудніцаю, есьць адно це́ла (з ёю)? Бо сказана: двое будуць адно це́ла (Быцьцё 2:24).
17 А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух (з Госпадам).
18 Уцякайце ад блуду; усякі грэх, які робіць чалаве́к, ёсьць вонках це́ла, а блуднік грашыць супраць уласнага це́ла.
19 Ці ня ве́даеце, што це́лы вашыя ёсьць храм Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не свае́?
20 Бо вы куплены дарагою цаною. Дзеля гэтага выслаўляйце Бога у це́ле вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божымі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Карыньцянаў, 6 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.