Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў, 4 Першае да Карыньцянаў, 4 глава

1 Гэтак чалаве́к павінен разуме́ць нас, як служак Хрыстовых і аканомаў тайнаў Божых;
2 ад аканомаў жа вымагаецца, каб кожны быў знойдзены ве́рным.
3 Для мяне́ найме́ншая рэч, як судзіце аба мне́ вы, ці як судзяць людзі; я й сам ня суджу сябе́.
4 Бо хоць і нічога ня ве́даю за сабою, але ў гэтым не апраўдываюся; судзьдзя-ж мне́ Госпад.
5 Дзеля гэтага ня судзіце перадчасна, пакуль ня прыдзе Госпад, які і асьве́ціць схаванае ў це́мры і выявіць думкі сэрцаў; і тагды кожнаму будзе пахвала ад Бога.
6 Гэтае, браты, прыклаў я да сябе́ і Апалёса дзеля вас, каб вы на нас навучыліся ня думаць больш за тое, што напісана, ды каб не вывышаліся адзін над адным.
7 Бо хто адзначае цябе́? Што́ ты маеш, чаго-б ня ўзяў? А калі ўзяў, на што хвалішся, як быццам ня браў?
8 Вы ўжо сытыя, ужо разбагаце́лі, пачалі цараваць бяз нас. О, каб вы зацаравалі, каб і нам з вамі царыць!
9 Бо я думаю, што Бог нас, Апосталаў, за апошніх паставіў, як бы на сьме́рць засуджаных; бо мы сталіся як-бы відовішчам для сьве́ту, для ангелаў і для людзе́й.
10 Мы — дурныя дзеля Хрыста, а вы — мудрыя ў Хрысьце́; мы слабыя, а вы дужыя; вы слаўныя, а мы ў няславе.
11 Навет да цяпе́рашняе гадзіны мы це́рпім голад і смагу, мы нагія, і б’юць нас, і бадзяемся,
12 і працуем, робячы сваімі рукамі. Абмаўляныя, мы багаславім; перасьле́даваныя, мы це́рпім;
13 зьняважа́ныя, мы молімся. Мы сталіся, як сьмяцьцё сусьве́тнае, як пыл для ўсіх да цяпе́р.
14 Не на тое, каб пастыдзіць вас, пішу гэтае, але як умілаваных маіх дзяце́й перасьцерагаю.
15 Бо, хаця-б вы тысячы настаўнікаў ме́лі ў Хрысьце́, але айцоў нямнога: бо я спарадзіў вас у Хрысьце́ Ісусе праз Эвангельле.
16 Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.
17 Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімахве́я, які ёсьць дзіця мае́ ўмілаванае і ве́рнае ў Госпадзе, і ён напомніць вам шляхі мае́ ў Хрысьце Ісусе, як я ўсюды ў-ва ўсякай царкве́ навучаю.
18 Як быццам я ня маю прыйсьці да вас, гэтак некаторыя з вас загардзе́лі;
19 але я хутка прыйду да вас, калі захоча Госпад, і распазнаю ня словы гардуноў, а сілу,
20 бо Царства Божае ня ў слове, а ў сіле.
21 Чаго хочаце? з дубцом прыйсьці да вас, ці з любоўю і духам лагоднасьці?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Карыньцянаў, 4 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.