Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў, 8 Першае да Карыньцянаў, 8 глава

1 Аб жэртвах ідальскіх ве́даем, бо ўсе́ маем ве́ду. Але ве́да надзімае, а любоў будуе.
2 Хто думае, што ён не́шта ве́дае, той ніколі йшчэ нічога ня ве́даў, як трэба ве́даць;
3 але хто любіць Бога, таго Ён пазнае́.
4 Аб спажываньні-ж ахвяр ідальскіх ве́даем, што ідал на сьве́це нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго.
5 Бо, хаця і ёсьць гэтакзваныя богі, ці на не́бе, ці на зямлі, (бо-ж многа багоў і многа паноў), —
6 але ў нас адзін Бог Аце́ц, з якога ўсё, і мы для Яго; ды адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё, і мы праз Яго.
7 Але не ў-ва ўсіх гэткая ве́да: некаторыя і дагэтуль з ідальскай сьвядомасьцяй, што ядуць, як жэртву ідалам, і сьве́дамасьць іх, як нядужая, апаганіваецца.
8 Ежа-ж не набліжае нас да Бога, бо ці ямо́, ня робімся лепшымі, ці не ямо, ня робімся горшымі.
9 Глядзе́це-ж аднак, каб вашая ўлада ня ста́лася спакусай для слабых.
10 Бо, калі хто ўгле́дзіць, што ты, маючы ве́ду, за сталом у паганскай бажніцы, дык ці сьве́дамасьць яго, як слабога, ня збудуецца, каб е́сьці жэртвы ідальскія?
11 І ад твае́й ве́ды загіне слабы брат, за якога паме́р Хрыстос.
12 А, грэшачы гэтак супраць братоў і б’ючы па сьве́дамасьці іх, якая нядужая, вы грашыцё супраць Хрыста.
13 Дзеля гэтага, калі е́жа спакушае брата майго, ня буду е́сьці мяса даве́ку, каб не спакусіць брата майго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Карыньцянаў, 8 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.