Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы Карынфянаў, 8 1 да Карынфянаў, 8 глава

1 А што да прынесенага ў ахвяру ідалам, мы ведаем, што мы ўсе маем веды. Веды надзімаюць, а любоў стварае.
2 Калі каму здаецца, што ён нешта ведае, то ён яшчэ не ўведаў так, як трэба яму ведаць.
3 Але калі хто любіць Бога, таго Ён ведае.
4 Дык што да ўжывання ў ежу прынесенага ў ахвяру ідалам мы ведаем, што ідал на свеце нішто і што няма іншага Бога, акрамя Адзінага.
5 Бо нават калі ёсць так званыя багі, ці на небе, ці на зямлі, як і ёсць шмат багоў і шмат паноў,
6 але ў нас адзін Бог, Бацька, з Якога ўсё, і мы для Яго, і адзін Госпад, Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё, і мы праз Яго.
7 Але не ва ўсіх гэтае веданне: некаторыя да гэтага часу па звычцы да ідала ядуць ежу як ідальскую ахвяру, і іх сумленне, будучы слабым, апаганьваецца.
8 Ежа ж нас не наблізіць да Бога: ці не ядзім мы, нічога не трацім; ці ядзім, нічога не набудзем.
9 Але глядзіце ж, як бы гэтае ваша права не стала спакусай для слабых.
10 Бо калі хто ўбачыць, што ты, маючы веды, узлягаеш за сталом у капішчы, ці не падахвоціць яго сумленне, калі ён слабы, есці прынесенае ў ахвяру ідалам?
11 Бо ад твайго ведання загіне слабы — брат, за якога памёр Хрыстос.
12 А саграшаючы так супроць братоў і ранячы іх слабое сумленне, вы грашыце супроць Хрыста.
13 Таму калі ежа спакушае майго брата, не буду есці мяса давеку, каб неспакусіць майго брата.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да Карынфянаў, 8 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.