Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы Карынфянаў, 2 1 да Карынфянаў, 2 глава

1 І я, калі прыйшоў да вас, браты, прыйшоў не каб уразіць бляскам слова ці мудрасцю, абвяшчаючы вам таямніцу Божую.
2 Бо я разважыў не ведаць нічога між вас, акрамя Ісуса Хрыста, Яго — укрыжаванага.
3 І я быў у вас у слабасці, і ў страху, і ў вялікім трымценні,
4 і маё слова і мая пропаведзь — не ў пераканаўчых словах [чалавечай] мудрасці, а ў выяўленні Духа і сілы,
5 каб ваша вера была не ў чалавечай мудрасці, а ў сіле Божай.
6 Мудрасць жа мы прапаведуем сярод дасканалых, але не мудрасць гэтага веку і не ўладцаў гэтага веку, якія ператворацца ў нішто,
7 а прапаведуем мудрасць Божую ў таямніцы схаваную, якую прадвызначыў Бог раней вякоў для нашай славы,
8 якой ніхто з уладцаў гэтага веку не пазнаў: бо, калі б пазналі, то не ўкрыжавалі б Госпада славы;
9 але, як напісана: «Тое, чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што на сэрца чалавеку не прыходзіла, тое падрыхтаваў Бог тым, хто любіць Яго.»
10 А нам Бог адкрыў гэта праз [Свайго] Духа; бо Дух усё даследуе, нават глыбіні Божыя.
11 Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, калі не чалавечы дух, які ў ім? Так і Божага ніхто не ведае, толькі Дух Божы.
12 Але мы атрымалі не духа [гэтага] свету, а Духа, Які ад Бога, каб ведаць дараванае нам Богам;
13 што мы і кажам — не словамі, якім навучыла чалавечая мудрасць, а тымі, якім навучыў [Святы] Дух, тлумачачы духоўнае духоўнымі словамі.
14 Але душэўны чалавек не прымае таго, што ад Духа Божага, бо яно для яго неразумнасць, і ён не можа пазнаць яго, бо гэта распазнаецца духоўна.
15 А духоўны чалавек распазнае ўсё, але сам ён не распазнаецца нікім.
16 Бо хто пазнаў розум Гасподні, каб вучыць Яго? А мы маем розум Хрыстоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да Карынфянаў, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.