Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

1-ы Карынфянаў 9 1 да Карынфянаў 9 раздзел

1 Ці я не свабодны? Ці я не Апостал? Ці я не ўбачыў Ісуса, нашага Госпада? Ці вы — не мая праца ў Госпадзе?
2 Калі для іншых я не Апостал, то ўсё ж для вас я — Апостал: бо пячатка майго апостальства — вы ў Госпадзе.
3 Вось маё апраўданне перад тымі, хто асуджае мяне.
4 Ці мы не маем права есці і піць?
5 Ці мы не маем права вадзіць з сабою сястру-жонку, як і астатнія Апосталы, і браты Гасподнія, і Кіфа?
6 Ці адзін я і Варнава не маем права не працаваць?
7 Хто калі-небудзь служыць воінам на свой кошт? Хто садзіць вінаграднік і не есць яго плод? Ці хто пасвіць статак і не п’е малака ад статка?
8 Ці толькі па чалавечай развазе я гэта кажу? Ці не кажа гэтага і закон?
9 Бо ў Маісеевым законе напісана: «Не закрывай рот валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?
10 Ці не для нас увогуле Ён гэта кажа? Так, для нас гэта было напісана, бо хто арэ, павінен араць з надзеяй, і хто малоціць — з надзеяй мець сваю долю.
11 Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікае гэта, калі мы пажнём ад вас цялеснае?
12 Калі іншыя маюць у вас удзел ва ўладзе, ці не тым больш мы? Але мы не пакарысталіся гэтаю ўладай, а ўсё пераносім, каб не было ад нас ніякай перашкоды дабравесцю Хрыстоваму.
13 Ці не ведаеце вы, што тыя, хто працуе пры святыні, ядуць тое, што са святыні, а тыя, хто слугуе пры ахвярніку, ад ахвярніка маюць долю?
14 Так і Госпад загадаў, каб тыя, хто абвяшчае дабравесце, жылі ад дабравесця.
15 Але сам я не пакарыстаўся нічым з гэтага; і я напісаў гэта не для таго, каб так было са мною; бо лепш было б мне памерці, чым дазволіць, каб нехта пазбавіў мяне гэтай славы.
16 Бо калі я буду дабравесціць, то мне няма чым хваліцца, бо на мне ляжыць неабходнасць; бо бяда мне, калі я не буду дабравесціць.
17 Бо калі я раблю гэта дабраахвотна, то маю ўзнагароду; калі не дабраахвотна, то выконваю толькі даручанае мне служэнне.
18 Дык якая мая ўзнагарода? Тая, што, абвяшчаючы без платы дабравесце [Хрыста], не карыстаюся правам, якое дае мне дабравесце.
19 Бо хоць я вольны ад усіх, я зрабіўся нявольнікам усіх, каб тым больш іх прыдбаць;
20 і я стаў для іудзеяў як іудзей, каб прыдбаць іудзеяў; для тых, хто пад законам, як падзаконны — хоць сам я не пад законам, — каб прыдбаць тых, хто пад законам;
21 для тых, хто без закону, быў як бы без закону, хоць я не без закону перад Богам, а пад законам Хрыстовым, — каб прыдбаць тых, хто без закону;
22 для слабых я стаў слабым, каб прыдбаць слабых; для ўсіх я зрабіўся ўсім, каб выратаваць, чаго б ні каштавала, некаторых.
23 І я ўсё раблю для дабравесця, каб быць саўдзельнікам яго.
24 Ці вы не ведаеце, што пры забегу бягуць усе, але адзін атрымлівае ўзнагароду? Так бяжыце, каб атрымаць.
25 І кожны спаборнік устрымліваецца ва ўсім: дык тыя, каб атрымаць вянок тленны, а мы — нятленны.
26 Таму я бягу так — не як бы без яснай мэты; я б’юся, не як паветра б’ючы;
27 а ўтаймоўваю сваё цела і занявольваю, каб, прапаведваючы іншым, самому не стацца нявартым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст да Карынфянаў Апостала Паўла, 9 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1-ы Карынфянаў 9 раздзел в переводах:
1-ы Карынфянаў 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.