Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў 9 Першае да карыньцянаў 9 раздзел

1 Ці я ня Апостал? ці я ня вольны? ці я ня бачыў Госпада нашага Ісуса Хрыста? ці ня мая праца — вы ў Госпадзе?
2 Калі ж для другіх я ня Апостал, то для вас я (Апостал); таму што пячаць майго Апостальства — вы ў Госпадзе.
3 У гэтым маё апраўданьне перад тымі, хто судзіць мяне.
4 Дык няўжо мы ня маем улады есьці і піць?
5 Няўжо мы ня маем улады мець спадарожніцай сястру жонку, як і астатнія Апосталы, і браты Госпада, і Кіхва?
6 Ці адзін я і Барнаба ня маем улады ня працаваць?
7 (Ды) хто калі служыць у войску на свой кошт? Хто садзіць вінаграднік і ня есьць ад яго плоду? Ці хто пасе статак і ня есьць ад статку малака?
8 Ці гавару гэта (толькі) па-чалавечаму, і ці ня гаворыць гэтага нават Закон?
9 Бо ў Масеявым Законе напісана: ня завязвай пысу валу, які малоціць. Ці аб валах клапоціца Бог?
10 А ці ня, менавіта, аб нас (Ён) гаворыць? Бо напісана (гэта) для нас, таму што той, хто арэ, павінен араць з надзеяй, і, той, хто малоціць, (павінен малаціць) з надзеяй атрымаць спадзяваную частку.
11 Калі мы пасеялі ў вас духовае, ці вялікая рэч, калі мы пажнём у вас цялеснае?
12 Калі іншыя маюць уладу над вамі, дык ці ня больш мы? Але мы ня скарысталі гэту ўладу, а ўсё зносім, каб ня ўчыніць якой перашкоды Эвангельлю Хрыста.
13 Ці ня ведаеце, што тыя, што служаць пры Сьвятыні, ядуць ад Сьвятыні? Што тыя, хто служыць пры ахвярніку, маюць права на частку ад ахвярніка?
14 Так і Госпад загадаў тым, што апавяшчаюць Эвангельле, жыць ад Эвангельля.
15 Але я з гэтага нічым ня скарыстаўся. І напісаў (я) гэта ня дзеля таго, каб так было для мяне. Бо мне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.
16 Бо калі я абвяшчаю Эвангельле, то няма мне (асаблівай) пахвалы, таму што на мне ляжыць (гэты) абавязак; і гора мне, калі я ня абвяшчаю Эвангельле.
17 Бо калі я раблю гэта самаахвоць, (то) маю (і адпаведную) узнагароду; калі ж (раблю гэта) па абавязку, (то выконваю толькі) даручанае мне служэньне.
18 (Пытаецеся) за што ж мне (яшчэ) ўзнагарода? (А за тое), што абвяшчаючы Эвангельле задарма́, я насадзіў Эвангельле Хрыста ня скарыстаўшыся маёй уладай ад Эвангельля!
19 Бо, будучы вольным ад усіх, я падняволіў сябе ўсім, каб больш прыдбаць:
20 і для жыдоў я стаўся як жыд, каб прыдбаць жыдоў; для тых, каторыя пад Законам, (я стаўся), як падзаконны, каб прыдбаць тых, каторыя пад Законам.
21 Для тых, хто ня пад Законам, (я стаўся) як няпадзаконны, ня будучы перад Богам няпадзаконным, але падзаконны Хрысту, каб прыдбаць няпадзаконных;
22 для немачных я стаўся, як немачны, каб прыдбаць немачных. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб прынамсі збавіць хаця б нікаторых.
23 І раблю гэта (я) для Эвангельля, каб стаць ягоным саўдзельнікам.
24 Ці ня ведаеце, што тыя, што бягуць ў забегу, бягуць усе, але ўзнагароду атрымоўвае адзін. Таму бяжыце так, каб атрымаць (узнагароду).
25 Кожны ж барацьбіт устрымліваецца ад усякай (лішніцы): тыя (адны) дзеля таго, каб атрымаць вянок тленны, а мы — нятленны.
26 Таму, я бягу ня так, як (бы) бязмэтна, б’юся ня так, як (бы) б’ючы паветра;
27 але я утаймоўваю маё цела і валадарнічаю (над ім), каб прапаведуючы другім, самому ня стацца нявартым.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 9 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да карыньцянаў 9 раздзел в переводах:
1 да карыньцянаў 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.