Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Паводля Яана, 1 Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 1 глава

1 На пачатку быў Слова, і Слова быў з Богам, і Слова быў Бог.
2 Ён быў у Бога на пачатку.
3 Усё празь Яго сталася, і бязь Яго нічога ня ста́лася (з таго), што сталася.
4 У Ім Жыцьцё было, і Жыцьцё было Сьвятлом людзей.
5 І Сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра ня праглыну́ла Яго.
6 Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя ягонае Яан.
7 Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыць пра Сьвятло, каб усе паверылі празь Яго.
8 Ня быў ён Сьвятлом, але каб сьведчыць пра Сьвятло.
9 (Бо) у сьвет ужо прыйшоў Сьвятло Сапраўдны, Які прасьвятляе ўсякага чалавека.
10 Ён (ужо) быў на сьвеце, і сьвет празь Яго стаўся, але сьвет Яго ня пазна́ў.
11 Ён прыйшоў да сваіх, але свае Яго ня прынялі.
12 А ўсім тым, (што) прынялі Яго, даў Ён ім уладу дзяцьмі Боскімі стацца, тым, (якія) вераць у Імя Ягонае,
13 каторыя ня ад крывí, ані ад жаданьня цела, ані ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.
14 І Слова Целам стаўся і жыў між нас, — і (мы) бачылі Славу Ягоную, Славу як Адзінароднага ад Ба́цькі, — поўны Багадаці і Праўды.
15 Яан сьведчыць аб Ім і закрычаў, кажучы: Гэты быў Той, пра Якога я запэўніў: Той, Хто пасьля мяне йдзе, Ён наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў.
16 І ад Поўнасьці Ягонай ўсе мы атрымалі і Багадаць з прычыны Божай Любові;
17 бо Закон быў дадзены праз Масея, Багадаць і Праўда сталіся празь Ісуса Хрыста.
18 Бога ня ба́чыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, Які ёсьць ва Ўлоньні Ба́цькі, Ён зьявіў.
19 І гэта ёсьць сьведчаньне Яанава, калі юдэі паслалі зь Ярузаліму сьвятароў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: хто ты ёсьць?
20 І (ён) вызнаў, і ня зро́кся, і вызнаў: я — ня Хрысто́с.
21 І спыталіся (ў) яго: дык хто ж? няўжо ты Ільля? І кажа:(я) — не. Няўжо ты прарок? І (ён) адказаў: не.
22 Дык сказалі яму: хто ж (ты)? Каб мы далі адказ тым, (што) нас паслалі: што (ты) кажаш пра самога сябе?
23 Ён сказаў: я голас крычачага ў пустэльні: прастуйце шлях Госпада, як сказаў прарок Гісая (Гісая 40:3).
24 А гэтыя пасланыя былі ад хварысэяў.
25 І (яны) спыталіся (ў) яго, і сказалі яму: дык што ж (ты) хрысьціш, калі ты ня Хрысто́с, ані Ільля, ані прарок?
26 Яан адказаў ім, кажучы: я хрышчу ў вадзе, але стаіць сярод вас Той, Якога вы ня ве́даеце;
27 Ён ёсьць Той, Хто йдзе за мною, Які наперадзе мяне быў; Яго я ня ва́рты, каб разьвязаць Яму рамень абуцьця (Ягонага).
28 Сталася гэта ў Бэтабары, за Ярданам, дзе Яан быў хрысьціў.
29 На другі дзень бачыць Яан Ісуса, ідучага да яго, і кажа: вось Ягняк Божы, Каторы бярэ (на Сябе) грэх сьвету.
30 Ён ёсьць Той, пра Якога я сказаў: ідзе за мною Мужчына, Які стаў наперадзе мяне, бо раней за мяне быў;
31 і я ня ве́даў Яго, але, каб Ён быў выяўлены Ізраэлю, дзеля таго я прыйшоў, хрысьцячы ў вадзе.
32 І сьведчыў Яан, кажучы: (я) бачыў: Дух зыходзіў зь Неба (на Яго), як галуб, і Ён (Дух) застаўся на Ім.
33 І я ня ве́даў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысьціць у вадзе, Ён сказаў мне: калі на Каго ўгледзіш: Дух зыходзіць і застаецца на Ім, Гэты ёсьць Той, Хто Духам Сьвятым хрысьціць.
34 І я ўбачыў і засьведчыў, што Ён ёсьць Сын Божы.
35 На другі дзень ізноў стаяў Яан і двое з вучняў ягоных.
36 І, угледзіўшы, (што) ідзе Ісус, кажа: вось Ягняк Божы.
37 І пачулі яго, (што гэтае) гаворыць, двое вучняў (ягоных) і пайшлі за Ісусам.
38 Абярнуўшыся ж Ісус і ўбачыўшы іх, (што яны) ідуць усьлед (за Ім), кажа ім: Каго шукаеце? Яны ж адказалі Яму: Раббі, — што значыць (у) перакладзе: Вучыцелю, — дзе жывеш?
39 Кажа ім: прыйдзіце і ўбачыце. (Яны) пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і прабылі ў Яго гэты дзень. Было ж каля дзесятае гадзіны.
40 Андрэй, брат Сымона Пётры, быў адзін із двух, што пачулі ад Яана і пайшлі ўсьлед за Ім.
41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Мэсію, што ёсьць у перакладзе Хрыстос.
42 І прывёў яго да Ісуса. Глянуўшы ж (на) яго, Ісус сказаў: ты — Сымон, сын Ёнін, ты назавешся Кіхва, што перакладаецца Пётра.
43 Назаўтрае Ісус захацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Піліпа ды кажа яму: ідзі за Мною.
44 Быў жа Піліп з Бэтсаіды, зь места Андрэявага і Пётравага.
45 Піліп знаходзіць Натанайлу і кажа яму: мы знайшлі Ісуса, Сына Язэпавага з Назарэту, пра Каго напісаў Масей у Законе і Прарокі.
46 І сказаў яму Натанайла: (ці) можа быць што добрае з Назарэту? Піліп кажа яму: пайдзі ды глянь.
47 Ісус убачыў Натанайлу, (што) ідзе да Яго, і кажа пра яго: вось, запраўды, ізраэлянін, у якім няма хітрыні.
48 Натанайла кажа Яму: скуль Ты ведаеш мяне? Ісус адказаў і сказаў яму: перш, чым паклікаў цябе Піліп, як (ты) быў пад смакоўніцай, Я бачыў цябе.
49 Натанайла адказаў і гаворыць Яму: Раббі! Ты ёсьць Сын Божы! Ты ёсьць Кароль Ізраэляў!
50 Ісус адказаў і сказаў яму: (ты) верыш таму, што Я сказаў табе, (што) бачыў цябе пад смакоўніцай; (ты) убачыш больш гэтага!
51 І кажа яму: Праўду, Праўду Я кажу вам: адгэтуль убачыце: (як) Неба адчынілася, і Ангелы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 1 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.