Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана, 20 Паводля Яана, 20 глава

1 У першы ж дзень тыдня раніцай, калі яшчэ было цёмна, Марыля Магдаліна прыходзіць да магілы і бачыць, што камень ад магілы адвалены.
2 Дык яна бяжыць і прыходзіць да Сымона Пётры і да другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: узялі Госпада з магілы, і ня ве́даем, дзе палажылі Яго.
3 Тады выйшаў Пётра і той другі вучань, і пайшлі да магілы.
4 Беглі ж яны абодва разам, і той другі вучань абагнаў Пётру і прыйшоў да магілы першы
5 і, нахіліўшыся, бачыць: ляжаць ільняныя палотны, але ня ўвайшоў.
6 Тады прыходзіць Сымон Пётра, ідучы за ім, і ўвайшоў у магілу, ды бачыць: ляжаць ільняныя палотны
7 і хустка, што была на Галаве Ягонай, ляжыць ня зь ільнянымі палотнамі, але асобна скручаная на другім мейсцы.
8 Дык тады ўвайшоў таксама гэты другі вучань, што ўперад прыйшоў да магілы, і ўбачыў, і паверыў.
9 Бо яны яшчэ ня ве́далі Пісаньня, што Ён мусіць уваскрэснуць зь мёртвых.
10 Дык вучні ізноў пайшлі да сябе́.
11 А Марыля стаяла звонку ля магілы, (і) плакала; як жа плакала, нахінулася ў магілу.
12 І бачыць двух Ангелаў у белым (адзеньні), сядзяць адзін угаловах, а другі ўнагах, дзе ляжа́ла Цела Ісусава.
13 І яны кажуць ёй: жанчына! чаго плачаш? яна адказвае ім: бо забралі Госпада майго, і ня ве́даю, дзе палажылі Яго.
14 І, сказаўшы гэтае, абярнулася назад і бачыць, што стаіць Ісус, але ня пазна́ла, што гэта Ісус.
15 Ісус кажа ёй: жанчына! чаго ты плачаш? Каго ты шукаеш? Яна, думаючы, што Ён — садоўнік, кажа Яму: пане, калі ты вынес Яго, скажы мне, дзе (ты) паклаў Яго, і я вазьму Яго.
16 Ісус кажа ёй: Марыля! Яна, паўгляда́ўшыся, кажа Яму: Раббунí! што значыць Вучыцель!
17 Ісус кажа ёй: ня дакранайся (да) Мяне, бо Я яшчэ ня ўзыйшо́ў да Бацькі Майго, але йдзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Бацькі Майго і Бацькі вашага, і (да) Бога Майго і Бога вашага.
18 Марыля Магдаліна прыходзе, абвяшчае вучням, што бачыла Госпада, і (што) Ён гэта сказаў ёй.
19 Быў жа вечар таго дня, першага дня тыдня, калі дзьверы (дому), дзе сабраліся вучні (Ягоныя), былі запёртыя ад страху (перад) жыдамі, прыйшоў Ісус і стануў пасярэдзіне і кажа ім: Мір вам!
20 І, сказаўшы гэтае, паказаў ім (Свае) Рукі і Бок Свой. Узрадаваліся тады вучні, убачыўшы Госпада.
21 Тады Ісус ізноў сказаў ім: Мір вам! Як паслаў Мяне Бацька (Мой), гэтак і Я пасылаю вас.
22 І, сказаўшы гэтае, дыхнуў (на іх) і кажа ім: прыйміце Духа Сьвятога.
23 Калі каму даруеце грахі, дараваныя будуць ім; калі на кім пакінеце, (на тым) застануцца.
24 А Хама, адзін з дванаццацёх, званы Блізьнюк, ня быў зь імі, калі прыходзіў Ісус.
25 Пагэтаму другія вучні казалі яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўба́чу на Руках Ягоных раны ад цьвіко́ў і ня ўткну пальца майго ў рану ад цьвіко́ў, і ня ўкладу́ рукі маёй у Бок Ягоны, ня паве́ру.
26 І пасьля васьмі дзён ізноў былі ўнутры (дома) вучні Ягоныя, і Хама зь імі. Прыходзе Ісус, дзьверы (ж) былі запёртыя, і стануў пасярэдзіне, і сказаў: Мір вам!
27 Потым кажа да Хамы: дай сюды палец твой і паглядзі Рукі Мае; і дай руку тваю, і ўкладзі (яе) у Бок Мой; і ня бу́дзь няве́ручым, але веручым.
28 І адказаў Хама і сказаў Яму: Госпадзе мой і Божа мой!
29 Ісус кажа яму: Хама, ты паверыў, бо ўбачыў Мяне; шчасьлівыя, што ня ба́чылі і паверылі.
30 Сапраўды шмат і другіх Цудаў зрабіў Ісус перад вучнямі Сваімі, якія ня запíсаны ў кнізе гэтай;
31 Але гэтыя запісаны, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і, каб верачы, мелі Жыцьцё ў Імені Ягоным.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яана, 20 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.