Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана 17 Паводля Яана 17 раздзел

1 Гэтае сказаў Ісус і падняў вочы Свае да Неба і сказаў: Тата Мой! надыйшла гадзіна: услаў Сына Твайго, каб і Сын Твой уславіў Цябе;
2 бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб Ён усім, якіх Ты даў Яму, даў бы ім Жыцьцё Вечнае.
3 Гэтае ж Жыцьцё Вечнае ёсьць (у тым), каб пазналі Цябе, Адзінага Сапраўднага Бога і Ісуса Хрыста, Якога Ты паслаў.
4 Я ўславіў Цябе на зямлі, завяршыў Справу, якую Ты даў Мне, каб Я зрабіў.
5 І цяпер услаў Мяне Ты, Тата Мой, у Цябе Самога тэй Славаю, якую Я меў у Цябе раней існаваньня сьвету.
6 Я зрабіў вядо́мым Імя Тваё людзям, якіх Ты даў Мне ад сьвету; (яны) былі Твае, і Ты іх даў Мне, і (яны) захавалі Слова Тваё.
7 Цяпер уразумелі (яны), што ўсё, што Ты даў Мне, ёсьць ад Цябе.
8 Бо Словы, якія Ты даў Мне, Я перадаў ім, і яны прынялі, і правільна ўразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.
9 Я за іх прашу, ня за (ўве́сь) сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны — Твае.
10 І ўсе Мае — Твае, і Твае — Мае; і ў іх Я ўславіўся.
11 І Я ўжо — ня на сьве́це, але яны — на сьвеце, Я ж да Цябе іду. Тата Мой Сьвяты! Захавай іх у Імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб (яны) былі адно, як (і) Мы.
12 Калі Я быў на сьвеце зь імі, Я захоўваў іх у Імя Тваё, тых, якіх Ты даў Мне, Я зьбяро́г, і ніхто зь іх ня загíнуў, апрача сына загубы, каб збылося Пісаньне. (Пс. 109:17).
13 Цяпе́р жа да Цябе іду і гэтае кажу на сьвеце, каб (яны) мелі Радасьць Маю поўную ў сабе.
14 Я перадаў ім Слова Тваё, і сьвет зьнянавідзіў іх, бо яны — ня ад сьве́ту, як і Я — ня ад сьве́ту.
15 Я ня прашу́, каб Ты ўзяў іх ізь сьвету, але каб захаваў іх ад зла.
16 Яны — ня ад сьве́ту, як і Я — ня ад сьве́ту.
17 Асьвяці іх у Праўдзе Тваёй: Слова Тваё ёсьць Праўда.
18 Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, гэтак і Я паслаў іх у сьвет.
19 І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі пасьвенчаны Праўдаю.
20 Ня за іх жа толькі прашу, але й за тых, што будуць верыць у Мяне па слову іхнаму.
21 Каб усе былі адно: як Ты, Тата Мой, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі адно ў Нас, каб уверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
22 І Славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як Мы — Адно.
23 Я ў іх, і Ты ўва Мне; каб былі злучаны ў адно, і каб сьвет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
24 Тата Мой! каго Ты Мне даў, хачу, каб і яны былі са Мною, там, дзе Я, каб бачылі Славу Маю, якую Ты Мне даў, бо палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету.
25 Тата Мой Справядлівы! і сьвет Цябе ня пазна́ў, але Я пазна́ў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне.
26 І Я адкрыў ім Імя Тваё і (больш) адкрыю, каб Любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 17 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яана 17 раздзел в переводах:
Яана 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.