Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Яана 11 Паводля Яана 11 раздзел

1 Быў жа адзін хворы Лазар ізь Бітані, ізь сяла Марылі й Марты, сястры ейнай.
2 Была ж Марыля тая, што памазала Госпада мірам і выцерла Ногі Ягоныя валасамі сваімі, чый брат Лазар быў хворы.
3 І вось сёстры паслалі да Яго, кажучы: Госпадзе! вось той, каго Ты любіш, хворы.
4 Пачуўшы ж Ісус сказаў: гэтая хвароба ня на сьме́рць, але на Славу Боскую, каб услаўлены быў празь яе Сын Божы.
5 Ісус жа любіў (Боскай любоўю) Марту і сястру яе, і Лазара.
6 Калі ж Ён пачуў, што (той) хворы, тады застаўся на тым мейсцы, дзе быў, два дні.
7 Тады, пасьля гэтага Ён кажа вучням: пойдзем ізноў у Юдэю.
8 Кажуць Яму вучні: Раббі! але юдэі шукалі ўкаменаваць Цябе, і Ты ізноў ідзеш туды?
9 Ісус адказаў: (ці) ня двана́ццаць гадзінаў ёсьць у дні? Калі хто ходзіць удзень, ня спатыка́ецца, бо бачыць сьветласьць гэтага сьвету;
10 а калі хто ходзіць уначы, спатыкаецца, бо Сьвятла няма́ ў ім.
11 Гэтае Ён сказаў ім і пасьля гэтага кажа: Лазар, друг наш, заснуў, але Я йду, каб разбудзіць яго.
12 Тады сказалі вучні Ягоныя: Госпадзе! калі заснуў, будзе здаровы.
13 Але Ісус сказаў пра сьмерць ягоную; яны ж думалі, што Ён кажа пра супачынак у сьне.
14 І вось тады Ісус сказаў ім проста: Лазар памёр;
15 і Я рады за вас, каб (вы) паверылі, бо Я ня быў там; але пойдзем да яго.
16 Сказаў тады Хама, званы Блізьнюк, сябрам-вучням: пойдзем і мы, каб памерці зь Ім.
17 І вось, прыйшоўшы, Ісус знайшоў яго ўжо чатыры дні, (як) знаходзіцца ў магіле.
18 Была ж Бітаня блізка (ад) Ярузаліму, каля пятнаццаці стадыяў.
19 І многія зь юдэяў прыйшлі да Марты й Марылі, каб суцешыць іх па браце іхным.
20 Тады Марта, як пачула, што йдзе Ісус, выйшла насустрэчу Яму. Марыля ж сядзела ў доме.
21 Тады Марта сказала Ісусу: Госпадзе! каб Ты быў тут, брат мой ня памёр бы.
22 Але і цяпер (я) ведаю, што, чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23 Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
24 Марта кажа Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ў (дзень) уваскрасеньня, у апошні дзень.
25 Ісус сказаў ёй: Я ёсьць Уваскрасеньне і Жыцьцё; хто верыць у Мяне, хоць бы (і) памёр, жыць будзе.
26 І ўсякі, хто жыве і верыць у Мяне, ня памрэ ніколі. (Ці) верыш гэтаму?
27 Яна кажа Яму: так, Госпадзе! Я веру, што Ты ёсьць Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзе ў сьвет.
28 І, гэтае сказаўшы, (яна) пайшла і паклікала Марылю, сястру сваю, цішком сказаўшы (ёй): Настаўнік прыйшоў і кліча цябе.
29 Яна, як толькі пачула, борзда ўстае і йдзе да Яго.
30 Бо яшчэ ня прыйшо́ў Ісус у сяло, але быў на тым мейсцы, дзе Марта сустрэла Яго.
31 Юдэі ж, што былі зь ёю ў доме і суцяшалі яе, бачучы, што Марыля борзда ўстала й выйшла, пайшлі за ёю, кажучы: (яна) йдзе на магілу, каб плакаць там.
32 А Марыля, як прыйшла (туды), дзе быў Ісус, (і) угледзіўшы Яго, упала да Ног Ягоных, кажучы Яму: Госпадзе! каб Ты быў тут, ня памёр бы мой брат.
33 Ісус жа, як угледзіў яе, (што) плача і прыйшоўшых разам зь ёю юдэяў, (што) плачуць, Сам затужыў духам і глыбока расчуліўся,
34 ды сказаў: дзе (вы) паклалі яго? кажуць Яму: Госпадзе! пайдзі й паглядзі.
35 Ісус заплакаў.
36 Казалі тады юдэі: глядзі, як Ён любіў яго.
37 А нікаторыя зь іх сказалі: ці ня мо́г Ён, Які расчыніў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты ня ўмёр?
38 Ісус жа, ізноў тужачы Сам у Сабе, прыходзе да магілы; была ж гэта пячора, і камень ляжаў на ёй.
39 Кажа Ісус: вазьміце камень! Кажа Яму сястра памерлага Марта: Госпадзе, ужо (ён) сьмярдзіць, бо (ужо) чацьверты дзень.
40 Кажа ёй Ісус: ці ня сказа́ў Я табе, што, калі ўверыш, угледзіш Славу Боскую?
41 І вось узялі камень, дзе быў ляжаў нябожчык. Ісус жа ўзьвёў вочы да Вышыні і сказаў: Тата Мой, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.
42 Я ж ведаў, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але сказаў дзеля людзей, што стаяць навакол, каб уверылі, што Ты паслаў Мяне.
43 І, сказаўшы гэтае, крыкнуў моцным голасом: Лазар! выйдзі сюды!
44 І выйшаў памерлы, зьвяза́ны палатном (па) нагах і руках, і аблічча ягонае было абвязана хусткаю. Ісус кажа ім: разьвяжыце яго і дайце хадзіць.
45 Тады многія зь юдэяў, што прыйшлі да Марылі і ўбачылі, што ўчыніў Ісус, уверылі ў Яго.
46 А нікаторыя зь іх пайшлі да хварысэяў і сказалі ім, што ўчыніў Ісус.
47 Тады архірэі й хварысэі склікалі раду і казалі: што нам рабіць? бо Гэты Чалавек робіць шмат цудаў.
48 Калі пакінем Яго гэтак, (дык) усе ўвераць у Яго, і прыйдуць рымляне і забяруць нас і мейсца гэтае, і народ гэты.
49 Адзін жа зь іх, нехта Каяхва, будучы ў той год архірэем, сказаў ім: вы ня ве́даеце нічога,
50 і ня паду́маеце, што лепей нам, каб адзін чалавек памёр за гэты народ, а ня ўве́сь гэты народ загінуў.
51 Гэтае ж (ён) сказаў ня ад сябе́, але, будучы ў той год архірэем, прарочыў, што Ісусу належыць памерці за народ,
52 дый ня то́лькі за народ, але каб і расьцярушаных дзяцей Боскіх Яму сабраць у вадно.
53 І вось ад гэтага дня (яны) змовіліся, каб забіць Яго.
54 Пагэтаму Ісус ужо ня хадзíў яўна між юдэямі, але пайшоў адтуль да краіны ля пустэльні, да места званага Эпраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
55 Была ж блізка Пасха жыдоўская, і шмат хто з краіны ўзыйшлі ў Ярузалім перад Пасхай, каб (ім) ачысьціцца.
56 І вось шукалі Ісуса і размаўлялі між сабою, стоючы ў Сьвятыні: што вы думаеце, (ці) ня прыйдзе Ён на сьвята?
57 Далі ж і архірэі і хварысэі загад, каб, калі хто даведаўся бы, дзе Ён ёсьць, данёс бы, каб (ім) схапіць Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Яана Сьвятое Эвангельле, 11 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Яана 11 раздзел в переводах:
Яана 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.