Біблія » Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна 11 Паводля Яна 11 раздзел

1 Быў-жа адзін хворы Лазар з Бэтаніі, з сяла Марыі і ейнае сястры, Марты.
2 /Гэта была тая Марыя, што памазала Ісуса алеем і абцерла ногі Ягоныя валасамі сваімі; яе брат Лазар быў хворы/.
3 Затым сёстры паслалі сказаць Яму: Госпадзе, вось той, каго Ты любіш, ёсьць хворы.
4 Ісус, пачуўшы гэта, сказаў: хвароба гэтая не на сьмерць, але на славу Божую, каб уславіўся праз яе Сын Божы.
5 Ісус-жа любіў Марту і сястру яе, і Лазара.
6 Калі-ж пачуў, што ён хворы, прабыў два дні ў тым месцы, дзе знаходзіўся.
7 Пасьля гэтага сказаў вучням: пойдзем зноў у Юдэю.
8 Вучні сказалі Яму: Раббі, Юдэі даўно шукалі ўкаменаваць Цябе, і Ты ізноў ідзеш туды?
9 Ісус адказаў: ці-ж не дванаццаць гадзінаў мае дзень? Хто ходзіць днем, не спатыкаецца, бо бачыць сьветласьць гэтага сьвету.
10 А хто ходзіць ноччу, спатыкаецца, бо нямашака сьвятла ў ім.
11 Гэта сказаўшы, кажа ім далей: Лазар, прыяцель наш заснуў, але Я іду разбудзіць яго.
12 Вучні-ж Ягоныя сказалі Госпадзе, калі заснуў, паздаравее.
13 Ісус гаварыў пра ягоную сьмерць; але яны думалі, што пра супачынак кажа.
14 Тады Ісус проста сказаў ім: Лазар памер;
15 І цешуся Я з увагі на вас, што Я ня быў тамака, каб вы паверылі; але хадзем да яго.
16 Тады Хама, званы Блізьнюк, сказаў сваім сябром і вучням: хадзем і мы, каб памерці зь ім.
17 Ісус, прыйшоўшы, знайшоў, што ён ужо чатыры дні ляжыць у магіле.
18 Бэтанія-ж была блізка каля Ерузаліму, нешта з пятнаццаць стадыяў.
19 І шматлікія з Юдэяў прышлі да Марты і Марыі пацешыць іх з прычыны сьмерці іхнага брата.
20 Марта, пачуўшы, што ідзе Ісус, выйшла насустрэчу Яму; Марыя-ж асталася дома.
21 Тады Марта сказала Ісусу: Госпадзе, каб Ты быў тутака, не памер-бы брат мой.
22 Але і цяперака ведаю, што штоколечы Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог.
23 Ісус кажа ёй: уваскрэсьне брат твой.
24 Марта кажа Яму: ведаю, што ўваскрэсьне ў дзень уваскрасеньня, у вапошні дзень.
25 Ісус сказаў ёй: Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё; хто веруе ў Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.
26 Кажны, хто жыве і веруе ў Мяне, ніколі не памрэ. Ці верыш ты ў гэта?
27 Яна кажа Яму: так, Госпадзе, я веру, што Ты Хрыстос, Сын Божы, Каторы надыходзіць у сьвет.
28 І сказаўшы гэта, яна пайла і цішком паклікала Марыю, сястру сваю, кажучы: Вучыцель тут і кліча цябе.
29 І як толькі яна пачула гэта, зараз-жа ўстала і пайшла да Яго.
30 Ісус-жа яшчэ не ўвайшоў у сяло, але быў на тым месцы, дзе Марта сустрэла Яго.
31 Тады Юдэі, што былі зь ёю ў доме і цешылі яе, бачучы, што Марыя хутка ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, кажучы: яна ідзе на магілу плакаць.
32 Марыя-ж, прыйшоўшы туды, дзе быў Ісус і, угледзіўшы Яго, кінулася ў ногі Яму, кажучы Яму: Госпадзе, калі-б Ты быў тут, не памер-бы брат мой.
33 Ісус-жа, на спазор плачучае яе і плачучых гэтаксама Юдэяў, што прыйшлі зь ёю, затужыў у сэрцы і быў глыбака кранутым.
34 І сказаў: дзе вы палажылі яга? І адказалі Яму: Госпадзе, ідзі і паглядзі.
35 Ісус заплакаў.
36 Тады Юдэі сказалі: глядзі, як Ён любіў яго.
37 А некаторыя зь іх казалі: ці ня мог-бы Гэты, Каторы адчыніў вочы сьляпому, учыніць, каб і гэты не памер?
38 Ісус-жа, далей тужачы ў душы, ідзе да магілы. Гэта была пячора, заваленая каменем.
39 Кажа Ісус: адвалеце камень. Сястра памершага, Марта, кажа Яму: Госпадзе, ужо сьмярдзіць; чатыры бо дні, як памер ён.
40 Ісус кажа ёй: ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую.
41 Тады адвалілі яны камень зь месца, дзе ляжаў нябожчык. Ісус-жа ўзьняў вочы ўверх і сказаў: Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.
42 Я і так ведаў, што Ты чуеш Мяне заўсёды, але Я гэта дзеля народу, што тут стаіць, каб яны паверылі, што Ты паслаў Мяне.
43 Сказаўшы гэта, Ён клікнуў гучным голасам: Лазар, выйдзі!
44 І ён, каторы быў памершым, выйшаў з абкручанымі палатном нагамі і рукамі, і аблічча ягонае было абвязана хусткаю. Ісус кажа ім: разьвяжэце яго, і няхай ходзіць.
45 Тады шматлікія з Юдэяў, што прыйшлі да Марыі і бачылі, што учыніў Ісус, уверавалі ў Яго.
46 Але некаторыя зь іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што ўчыніў Ісус.
47 Тады архірэі і фарысэі склікалі сынэдрыён і сказалі: што нам рабіць? Чалавек гэты чыніць шмат цудаў.
48 Калі пакінем Яго гэтак, дык усе ўверуюць у Яго, і прыйдуць Рымляне, і забяруць месца нашае і наш народ.
49 Адзін-жа зь іх, нехта Каіяфа, каторы быў у той год высокім архрэем, сказаў ім: вы нічога ня ведаеце.
50 И не бераце пад увагу, што ляпей нам, каб адзін чалавек памер за людзей, чымся каб увесь народ загітнуў.
51 І гэта не ад сябе ён сказаў, але, будучы таго году высокім архрэем, прадказаў, — што Ісус памрэ за людзей.
52 Дый ня толькі за людзей, але каб і расьцярушаных дзяцей Божых сабраць у вадно.
53 З гэтага дня пастанавілі забіць Яго.
54 Затым Ісус ужо не хадзіў між Юдэямі яўна, але пайшоў адтуль у краіну каля пустыні званае Эфраім, і там аставаўся з вучнямі Сваімі.
55 Блізка-ж была Пасха юдэйская, і шматлікія з усяе краіны прыйшлі ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысьціцца.
56 І шукалі Ісуса, і гаварылі міжсобку: як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на Сьвята?
57 Архірэі-ж і фарысэі далі загад, што, калі хто-небудзь даведаецца дзе Ён, каб зараз-жа выявіў, каб узяць Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 11 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Яна 11 раздзел в переводах:
Яна 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.