1 Калі-ж даведаўся Госпад, што дачуліся фарысэі, што Ісус болей вучняў здабывае і хрысьціць, чымся Ян, —
2 Хоць Сам Ісус ня хрысьціў, але вучні Ягоныя, —
3 Пакінуў Ён Юдэю і пайшоў зноў у Галілею.
4 І выпадала-ж Яму праходзіць праз Самарыю.
5 І вось, прыходзіць Ён у самарыйскае места, званае Сіхар, каля парцэлі, што даў Якаў сыну свайму Язэпу.
6 Была тамака студня Якава. І Ісус, стомлены падарожжам сеў ля студні. Было каля шостае гадзіны.
7 Прыходзіць жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Ісус кажа да яе: дай Мне піць.
8 /Бо вучні Ягоныя пайшлі ў места купіць ежы/.
9 Тады жанчына з Самарыі кажа Яму: як гэта, Ты, Юдаэй, і просіш піць у мяне, Самаранкі? /бо Юдэі ня маюць зносін з Самаранамі/.
10 Ісус адказаў ёй і сказаў: калі-б ты ведала дар Божы.. І Хто кажа табе: дай Мне піць, дык ты сама прасіла-б у Яго, і Ён даў-бы табе жывой вады.
11 Жанчына кажа Яму: Госпадзе, у Цябе і зачарпнуць няма мы чым, а студня глыбокая: скуль-жа ў Цябе вада жывая?
12 Няужо-ж Ты большы за айца нашага Якава, каторы даў нам гэтую студню, і сам зь яе піў, і дзеці ягоныя, і статок ягоны?
13 и ёй, Ісус сказаў: кажны, хто пъе гэтую ваду, зноў смагнуць будзе:
14 Але хто выпъе вады, якое Я яму дам, не засмагне ніколі, і вада, што Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, што ў жыцьцё вечнае цячэ.
15 Жанчына кажа Яму: Госпадзе, дай мне гэтае вады, каб мне ня смагнуць і ня прыходзіць сюды чэрпаць.
16 Ісус кажа ёй: ідзі, пакліч мужа свайго і прыйдзі сюды.
17 Адказваючы, жанчына сказала: я не маю мужа. Ісус кажа да яе: прауду ты сказала, што ў цябе няма мужа:
18 Бо ты мела пяць мужоў; і той, каторага ты цяперака маеш, не зьяўляецца мужам табе; гэта ты праўдзіва сказала.
19 Жанчына кажа Яму: Госпадзе, бачу, што Ты прарок.
20 Бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што месца, дзе павінны пакланяцца — ў Ерузаліме.
21 Ісус кажа ёй: павер Мне, жанчына, што надыйдзе час, калі не на гэтай гары, і не ў Ерузаліме будзеце пакланяцца ицу;
22 Вы ня ведаеце, чаму пакланяецеся: мы ведаем чаму пакланяемся: бо збаўленьне ад Юдэяў.
23 Але надыйдзе час, дый ён ужо надыйшоў, калі праўдзівыя паклоньнкі будуць сиаио Айцу ў духу і праўдзе, бо гэтакіх паклоньнкаў шукае Сабе Ацец.
24 Бог ёсьць Дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе.
25 Жанчына кажа Яму: ведаю, што прыйдзе Мэссія, гэта значыць Хрыстос, і калі Ён прыйдзе, апавесьціць нам усё.
26 Ісус кажа ёй: гэта Я, Каторы гавару з табою.
27 У гэтым часе вярнуліся вучні Ягоныя і дзівіліся, што Ён гаворыць з жанчынаю; але ніводзен зь іх не сказаў ёй: што ты хочаш? або — чаму Ты гаворыш зь ёю?
28 Тады жанчына пакінула вядро сваё, і пайшла да места, ды кажа людзям:
29 Хадзеце ды паглядзеце чалавека, каторы сказаў мне ўсё, што я рабіла: ці ня Хрыстос гэта?
30 Тады выйшлі яны зь места і прыйшлі да Яго.
31 У міжчасе вучні прасілі Яго, кажучы Раббі, еш.
32 Але Ён сказаў ім: Я маю ежу есьці, якое вы ня ведаеце.
33 Затым вучні гаварылі між сабою: няўжо-ж нехта прынёс Яму есьці?
34 Ісус кажа ім: Мая ежа — гэта чыніць волю Таго, Хто паслаў Мяне і завяршыць справу Ягоную.
35 Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво? а Я кажу вам: уздымеце вочы вашыя і паўзірайцеся на нівы, як яны пабялелі і пасьлелі да жніва.
36 Той, хто жне, атрымлівае плату і зьбрае плады да жыцьця вечнага, каб сяўбіт і жнец разам радаваліся.
37 Бо ў гэтым праўдзівае выслоўе ёсьць: ”Адзін сее, а другі жне”.
38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі у іхную працу.
39 І шматлікія з Самаранаў гэтага места ўверавалі у Яго з прычыны словаў жанчыны, што сьведчыла, што Ён сказаў мне ўсё, што я зрабіла.
40 Затым, як прыйшлі да Яго Самаране, прасілі Яго астацца зь імі, і Ён прабыў тамака два дні.
41 І яшчэ шмат болей ўверавала дзеля слова Ягонага;
42 І сказалі той жанчыне: ужо не дзеля паведаньня твайго верым, але мы самыя чулі Яго і ведаем, што гэта запраўды Збаўца сьвету.
43 Пасьля двух дзён выйшаў Ён стуль і пайшоў у Галілею;
44 Бо сам Ісус сьведчыў, што прарок ня мае пашаны ў сваей бацькаўшчыне.
45 Калі прыйшоў Ён у Галілею, дык Галілеяне прынялі Яго, бо бачылі ўсё, што Ён зрабіў ў Ерузаліме ў часе сьвята, бо і яны хадзілі на сьвята.
46 Дык Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галіллейскую, дзе абярнуў ваду і віно. І быў у Капэрнауме нейкі прыдворны, у каторага сын быў хворы.
47 Ён пачуў, што Ісус прыйшоў зь Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і аздаравіць сына ягонага, каторы быў ужо пры сьмерці.
48 І сказаў яму Ісус: вы не паверыце, калі ня ўбачыце знакаў і цудаў.
49 Прыдворны-ж кажа Яму: Госпадзе! прыйдзі, пакуль маё дзіця не памерла.
50 ІІсус кажа яму: ідзі, сын твой жыве. І ён паверыў слову, якое сказаў яму Ісус, і пайшоў.
51 На дарозе ўжо слугі ягоныя спаткалі яго, і сказалі яму: сын твой здаровы.
52 І ён спытаўся і іх: а каторай гадзіне палепшала яму? Яму адказалі: учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго.
53 Згэтуль даведаўся бацька, што ў тую-ж, гадзіну, калі Ісус сказаў яму: сын твой жыве. І ўвераваў сам ён і ўвесь дом ягоны.
54 Гэта другі цуд учыніў Ісус, вярнуўшыся зь Юдэі у Галілею.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 4 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.