Біблія » Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна 18 Паводля Яна 18 раздзел

1 Сказаўшы гэта, Ісус выйшаў з вучнямі Сваімі за ручай Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Ён і вучні Ягоныя.
2 Ведаў-жа гэтае месца і Юда, што прадаў Яго, бо Ісус і вучні Ягоныя часта тамака зьбіраліся.
3 Вось Юда, узяўшы групу жаўнераў і паслугуючых ад архірэяў і фарысэяў, прыходзіць туды зь ліхтарнямі і сьветачамі, і са зброяю.
4 Ісус-жа ведаючы ўсё, што мае зь Ім здарыцца, выйшаў наперад і сказаў ім: каго шукаеце?
5 Яму адказалі: Ісуса з Назарэту. Ісус кажа ім: гэта Я. Стаяў-жа зь імі і Юда, што прадаў Яго.
6 І калі сказаў ім: гэта Я, яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.
7 Тады зноў запытаўся Ён іх: каго шукаеце? Яны сказалі: Ісуса з Назарэту.
8 Ісус адказаў: Я сказаў вам, што гэта Я; затым, калі вы шукаеце Мяне, тады дайце гэтым адыйсьці:
9 Каб збылося слова, сказанае Ім: в тых, каторых Ты даў Мне, Я не загубіў нікога.
10 Сымон-жа Пётра, маючы меч, выцягнуў яго і ўдырыў архірэявага слугу і адсёк яму правае вуха; імя слугі было Ма́льхос.
11 Тады Ісус сказаў Пётру: укладзі меч у похву. Няужо-ж Я ня маю піць чары, якую даў Мне Ацец?
12 Тады жаўнеры і хіліа́рхос, і паслугуючыя юдэйскія узялі Ісуса і зьвязалі Яго,
13 І завялі Яго сьпярша да Ганны, бо ён быў цесьцем Каіафы, каторы быў на той год высокім архіерэем.
14 Гэта быў той Каіафа, каторы параіў Юдэям, што ляпей аднаму чалавеку памерці за народ.
15 За Ісусам шоў Сымон Пётра і іншы вучань; вучань гэты быў ведамы першаархірэю, і ўвайшоў з Ісусам на архірэйскі панадворак.
16 Але Пётра стаяў каля варотаў знадворку. Тады выйшаў той іншы вучань, — ведамы першаархірэю і сказаў прыдзьверніцы, і ўвёў Пётру.
17 Тады дзяўчына прыдзьверніца кажа Пётру: ці ня ты гэтаксама адін з вучняў гэтага чалавека? І ён кажа: я не.
18 У між часе, нявольнікі і паслугуючыя распаліл! агонь, бо было сьцюдзена, — і стаялі, і грэліся. Пётра гэтаксама стаяў зь імі і грэўся.
19 Тады першаархірэй пытаўся ў Ісуса адносна вучняў Ягоных, і адносна Ягонае навукі.
20 Ісус адказаў яму: Я яўна гаварыў сьвету; Я заўсёды вучыў у сынагозе і ў сьвятыні, дзе звычайна зьбіраюцца Юдэі і пакрымя не гаварыў нічога.
21 Чаму ты пытаешся ў Мяне? Пытайся тых, каторыя чулі, што Я казаў ім; яны бо ведаюць, што Я казаў.
22 Як-жа Ён сказаў гэта, адзін з паслугуючых, што стаюяў блізка, удырыў Ісуса па абліччу і сказаў: гэтак ты адказваеш высокаму архіерэю?
23 Ісус адказаў яму: калі Я сказаў блага, дай сьведчаньне, што блага, а калі добра — за што бъеш Мяне?
24 Ганна паслаў Яго зьвязанага да высокага архірэя, Каіафы.
25 Сымон-жа Пётра стаяў і грэўся. Тады сказалі яму: ці і ты не зь Ягоных вучняў? І ён адрокся, і сказаў: я не.
26 Адзін з нявольнікаў першаархірэйскіх, сваяк таго, катораму Пётра адсек вуха, кажа: ці-ж не цябе я бачыў зь ім у садзе?
27 Тады Пётра зноў адрокся; і зараз-жа певень запяяў.
28 Ад Каіафы павялі Ісуса ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, ды каб можна было есьці пасху.
29 Пілат выйшаў да іх і сказаў: у чым вінаваціце вы чалавека гэтага?
30 Адказваючы, яны сказалі яму: калі-б Ён ня быў чыніцель зла, мы ня выдалі-б табе Яго.
31 Тады Пілат сказаў ім: вазьмеце вы Яго і ў сузгоднасьці з вашым правам судзеце Яго. Юдэі сказалі яму: нам не дазволена нікога караць сьмерцяю.
32 Каб споўнілася слова Ісусава, якое Ён сказаў, даючы зразумець, якою сьмерцяю мае Ён памерці.
33 Тады Пілат ізноў увайшоў у прэторыю і, прыклікаўшы Ісуса, сказаў Яму: Ты Кароль Юдэйскі?
34 Ісус адказаў яму: ці ад сябе ты гаворыш гэта, ці мо іншыя сказалі табе гэта пра Мяне?
35 Пілат адказаў: ці-ж я зьяўляюся Юдэем? Твой уласны народ і першаархірэі выдалі Цябе мне: што Ты зрабіў?
36 Ісус адказаў: гаспадарства Маё ня з гэтага сьвету; калі-б гаспадарства Маё было з гэтага сьвету, дык слугі Мае змагаліся-б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям; ізноў-жа, гаспадарства Маё ня згэтуль.
37 Пілат сказаў Яму: дык Ты Кароль? Ісус адказаў: ты кажаш, што Я Кароль. Затым бо Я і радзіўся, і затым прыйшоў у сьвет, каб даць сьвядоцтва праўдзе. Кажны, хто з праўды, слухае голас Мой.
38 Пілат кажа Яму: што ёсьць праўда? І сказаўшы гэта, зноў выйшаў да Юдэяў і сказаў ім: я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
39 Ёсьць у вас звычай, каб я аднаго звольніў вам на Пасху: хочаце вы, затым, каб я звольніў вам Караля Юдэйскага?
40 Тады ізноў закрычэлі ўсе, кажучы: не Яго, але Бараббу! А Барабба быў разбойнік.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 18 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яна 18 раздзел в переводах:
Яна 18 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.