1 Быў-жа між фарысэямі чалавек, ягоная імя Нікадэм, адзін з старшыняў юдэіскіх.
2 Гэты прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: Раббі, мы ведаем, што Ты вучыцель, прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа чыніць гэтакіх цудаў, якія Ты чыніш, калі-б ня быў зь ім Бог.
3 І адказваючы, Ісус сказаў яму: запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца нанава, ня можа бачыць Гаспадарства Божага.
4 Нікадэм кажа Яму: як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Няужо-ж ён другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маці свае і нарадзіцца?
5 Ісус адказаў: запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа увайсьці ў Гаспадарства Божае.
6 Тое, што народжана зь цела, ёсьць цела, а спароджанае з Духа, ёсьць Дух.
7 Ня дзівуйся, што Я сказаў табе: трэба вам нарадзіцца нанава.
8 Дух дыша, дзе хоча, і голас яго чуеш, але ня ведаен скуль прыходзіць і куды адыходзіць: гэтак здараецца з кажным нарожданым з Духа.
9 Адказваючы, Нікадэм сказаў Яму: як гэта можа быць?
10 Ісус адказаў яму і сказаў: ты вучыцель Ізраэляў і гэтага ня ведаеш?
11 Запраўды, запраўды кажу табе: мы кажам пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, і вы сьведчаньня нашага ня прыймаеце.
12 Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы ня верыце, дык як паверыце, калі буду гаварыць пра нябеснае?
13 І ніхто ня ўзыйшоў на неба, толькі Сын Чалавечы, што на небе, Каторы зь неба зыйшоў.
14 І як Майсей узьняў вужаку у пустыні, гэтак мусіць быць узьняты Сын Чалавечы,
15 Каб кажны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
16 Гэтак бо палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кажны, хто веруе ў яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
17 Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаўленым празь Яго.
18 Той, хто веруе ў Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня веруе, той ужо засуджаны, бо ня ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.
19 І суд выражаецца тым, што сьвятло прыйшло ў сьвет, але людзі болей упадабалі сабе цемру, чымся сьвятло, бо ўчынкі іхныя былі благія.
20 Кажны бо, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятло і ня імкнецца да сьвятла, каб ня выявіліся учынкі ягоныя, бо яны благія.
21 Але той, хто чыніць праўду, імкнецца да сьвятла, каб відавочнымі сталіся ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу завяршыліся.
22 Пасьля гэтага прыйшоў Ісус і вучні Ягоныя ў зямлю юдэйскую; і там жыў зь імі і хрысьціў.
23 Ян гэтаксама хрысьціў у Эноне, недалёка ад Саліму, бо там было шмат вады; і яны прыходзілі туды і хрысьціліся.
24 Бо Яна яшчэ ня ўкінулі былі ў вязьніцу.
25 І ўзьнікла спрэчка паміж Янавымі вучнямі і Юдэямі адносна ачышчэньня.
26 І прыйшлі да Яна і сказалі яму: Раббі, Той, што быў з табою за Ерданам, пра Каторага сьведчыў ты, вось Ён хрысьціць, і ўсе ідуць да Яго.
27 Адказваючы, Ян сказаў: чалавек ня можа нічога атрымаць, калі ня будзе дадзена яму зь неба.
28 Вы самыя сьведкамі ў тым зьяўляецеся, што я сказаў: я ня Хрыстос, але я пасланы перад Ім.
29 Той, хто мае князёўну маладую, той князь малады, а князяў прыяцель, што стаіць і слухае яго, цешыцца радасьцяй з голасу князявага. Дык вось гэтая радасьць мая збылася.
30 Ён павінен расьці, а я малець.
31 Хто прыходзіць з вышыні, знаходзіцца вышой за ўсіх, а хто зь зямлі, той зямны і зь зямлі гаворыць. Хто зь неба прыходзіць, той вышэй за усіх.
32 І што Ён бачыў і чуў, аб тым і сьведчыць, і ніхто ня прыймае сьведчаньня Ягонага.
33 Хто-ж прыняў Ягонае сьведчаньне, той прыпячатаваў, што Бог ёсьць праўдзівы.
34 Бо той, каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя; бо-ж не дае Бог Духа пад меру.
35 Ацец любіць Сына і ўсё даў у руку Ягоную.
36 Хто веруе ў Сына, мае вечнае жыцьцё, а хто ў Сына ня веруе, ня ўбачыць жыцьця, але гнеў Божы прабываціме на ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яна, 3 глава. Пераклад Яна Пятроўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.