Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана, 3 Паводле Іаана, 3 глава

1 Быў жа чалавек з фарысеяў, імя́ яму Нікадзíм, начальнік Іудзейскі;
2 ён прыйшоў да Іісуса ўначы́ і сказаў Яму: Раввí! мы ведаем, што Ты Вучыцель, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто не можа твары́ць такіх цу́даў, якія Ты тво́рыш, калі Бог не будзе з ім.
3 У адказ Іісус сказаў яму: праўду, праўду кажу табе: калі хто не наро́дзіцца звыш, не можа ўба́чыць Царства Божага.
4 Кажа Яму Нікадзíм: як можа чалавек нарадзíцца, калі ён стары́? хіба́ можа ён другі раз увайсці ва ўло́нне маці сваёй і нарадзíцца?
5 Адказаў Іісус: праўду, праўду кажу табе: калі хто не наро́дзіцца ад вады і Духа, не можа ўвайсці ў Царства Божае:
6 наро́джанае ад плоці ёсць плоць, а наро́джанае ад Духа ёсць дух.
7 Не здзіўля́йся, што Я сказаў табе: «трэба вам нарадзíцца звыш».
8 Вецер вее, дзе хоча , і голас яго чуеш, а не ведаеш, адкуль прыхо́дзіць і куды адыхо́дзіць; так і з кожным наро́джаным ад Духа.
9 Тады Нікадзíм сказаў Яму: як гэта можа быць?
10 У адказ Іісус сказаў яму: ты вучыцель Ізра́ілеў, і гэтага не ведаеш?
11 Праўду, праўду кажу табе: што́ Мы ведаем, пра тое гаворым, і што́ бачылі, пра тое све́дчым, і вы све́дчання Нашага не прыма́еце;
12 калі Я пра зямное сказаў вам, і вы не верыце, як паверыце, калі скажу вам пра нябеснае?
13 Ніхто не ўзыхо́дзіў на неба, толькі Сын Чалавечы, Які, бу́дучы на небе, сышоў з неба;
14 і, як Маісей узняў зме́я ў пустыні, так нале́жыць быць узня́тым Сыну Чалавечаму,
15 каб кожны, хто ве́руе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.
16 Бо так узлюбíў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто ве́руе ў Яго, не загíнуў, але меў жыццё вечнае;
17 бо не паслаў Бог Сына Свайго ў свет, каб судзíць свет, але каб свет быў спасёны праз Яго;
18 хто ве́руе ў Яго, не будзе асу́джаны, а хто не ве́руе, той ужо асу́джаны, бо не ўве́раваў у імя́ Адзінароднага Сына Божага.
19 А суд у тым, што святло прыйшло ў свет, але палюбíлі людзі це́мру больш за святло, бо ўчынкі іх былí ліхíя;
20 бо кожны, хто робіць зло, той ненавíдзіць святло і не ідзе да святла, каб не былí вы́крыты ўчы́нкі яго, бо яны ліхíя;
21 а хто робіць па праўдзе, той ідзе да святла, каб вы́явіліся ўчы́нкі яго, бо яны ў Богу зро́блены.
22 Пасля гэтага прыйшоў Іісус і вучні Яго ў Іудзейскую зямлю́; і там Ён жыў з імі і хрысцíў.
23 Іаан жа таксама хрысцíў у Эно́не, недалёка ад Салíма, бо там было́ многа вады, і прыхо́дзілі туды і хрысцíліся;
24 таму што не быў яшчэ паса́джаны ў цямнíцу Іаан.
25 І ўзнíкла спрэ́чка ў вучняў Іаанавых з Іудзеямі пра ачышчэ́нне;
26 і прыйшлі да Іаана і сказалі яму: раввí! Той, Хто быў з табою на тым баку́ Іардана і пра Каго ты све́дчыў, вось, Ён хры́сціць, і ўсе ідуць да Яго.
27 У адказ Іаан сказаў: не можа чалавек нічога браць на сябе, калі не будзе да́дзена яму з неба.
28 Вы самі мне све́дчыце, што я сказаў: «я не Хрыстос, але я пасла́ны перад Ім».
29 Хто ма́е нявесту, той жаніх, а друг жаніха, які стаіць і слухае яго, ра́дасцю ра́дуецца, чу́ючы голас жаніха; гэтая вось ра́дасць мая спо́ўнілася;
30 Яму нале́жыць узраста́ць, а мне ме́ншаць.
31 Хто прыхо́дзіць з вышынí, Той над усімі, а хто ад зямлí, той зямны́ і па-зямному гаво́рыць; Хто прыхо́дзіць з неба, Той над усімі,
32 і што Ён бачыў і чуў, пра тое све́дчыць, ды све́дчання Яго ніхто не прыма́е;
33 хто прыня́ў Яго све́дчанне, той сцве́рдзіў, што Бог íсцінны.
34 Бо Той, Каго паслаў Бог, словы Божыя гаворыць, таму што не ме́раю дае Бог Духа.
35 Бо Айцец лю́біць Сына і ўсё даў у руку́ Яго.
36 Хто ве́руе ў Сына, той ма́е жыццё вечнае, а хто не ве́руе ў Сына, той не ўбачыць жыцця́, але гнеў Божы застае́цца на ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 3 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.