Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана 5 Паводле Іаана 5 раздзел

1 Пасля гэтага было́ свята Іудзейскае, і прыйшоў Іісус у Іерусалім.
2 Ёсць жа ў Іерусаліме каля́ Аве́чых варот купа́льня, што называ́ецца па-яўрэйску Віфезда́, і ма́е пяць кры́тых хадоў;
3 у іх ляжала вялікае мноства хворых, сляпых, кульга́вых, ссо́хлых, што чакалі ру́ху вады;
4 бо Ангел Гасподні час ад часу сыходзіў у купа́льню і ўзруша́ў ваду́; і хто першы ўваходзіў у яе пасля ўзрушэ́ння вады, той выздара́ўліваў, якой бы хваробай ні быў апанава́ны.
5 Быў жа тут нейкі чалавек, што трыццаць восем гадоў паку́таваў ад хваробы сваёй.
6 Іісус, уба́чыўшы яго ляжа́чым і даве́даўшыся, што ўжо доўгі час ён хварэ́е, кажа яму: хочаш стаць здаровым?
7 Адказаў Яму хворы: так, Гаспадар, але не ма́ю чалавека, які апусцíў бы мяне ў купа́льню, калі ўзру́шыцца вада; а пакуль я прыхо́джу, іншы сыхо́дзіць ране́й за мяне.
8 Кажа яму Іісус: устань, вазьмі пасце́ль тваю і хадзі.
9 І адразу вы́здаравеў чалавек; і ўзяў пасце́ль сваю і пайшоў. Была́ ж субота ў той дзень.
10 Таму казалі Іудзеі ацалёнаму: сёння субота, і нельга табе браць пасце́лі тваёй.
11 Ён адказаў ім: Той, Хто мяне ацалíў, сказаў мне: «вазьмі пасце́ль тваю і хадзі».
12 Тады спыта́ліся ў яго: хто Той Чалавек, Які сказаў табе: «вазьмі пасце́ль тваю і хадзі»?
13 Ацалёны ж не ведаў, хто Ён, таму што Іісус скры́ўся, бо натоўп быў на тым месцы.
14 Пасля таго Іісус сустрэў яго ў храме і сказаў яму: вось, ты стаў здаровым; больш не грашы́, каб не зда́рылася з табою чаго го́ршага.
15 Пайшоў чалавек гэты і паве́даміў Іудзеям: гэта Іісус ацалíў мяне.
16 І таму Іудзеі ста́лі гнаць Іісуса і імкну́ліся забіць Яго, што Ён рабіў гэта ў суботу.
17 Іісус жа казаў ім: Айцец Мой дагэ́туль дзе́е, і Я дзе́ю.
18 І з-за таго яшчэ больш імкну́ліся Іудзеі забіць Яго, што Ён не толькі паруша́ў суботу, але і Айцом Сваім называ́ў Бога, ро́бячы Сябе ро́ўным Богу.
19 На гэта Іісус сказаў ім: праўду, праўду кажу вам: не можа Сын рабíць Сам ад Сябе нічога, калі не будзе ба́чыць, што́ Айцец робіць, бо што́ Ён робіць, тое і Сын робіць таксама;
20 бо Айцец лю́біць Сына і пака́звае Яму ўсё, што Сам робіць; і бо́льшыя за гэтыя пака́жа Яму спра́вы, так што вы дзівíцца бу́дзеце;
21 бо як Айцец уваскраша́е мёртвых і ажыўля́е, так і Сын ажыўля́е, каго хоча;
22 бо Айцец і не су́дзіць нікога, але суд увесь аддаў Сыну,
23 каб усе шанава́лі Сына, як шану́юць Айца; хто не шану́е Сына, той не шану́е і Айца, Які пасла́ў Яго.
24 Праўду, праўду кажу вам: хто слухае слова Маё і верыць Таму, Хто паслаў Мяне, ма́е жыццё вечнае і на суд не прыходзіць, але перайшоў ад смерці ў жыццё.
25 Праўду, праўду кажу вам: настае́ час, ды і цяпер ёсць, калі мёртвыя пачу́юць голас Сына Божага і, пачу́ўшы, ажыву́ць,
26 бо як Айцец ма́е жыццё ў Самíм Сабе, так даў і Сыну жыццё мець у Сабе,
27 і ўла́ду даў Яму суд чынíць, бо Ён ёсць Сын Чалавечы.
28 Не здзіўля́йцеся гэтаму: бо настае́ час, калі ўсе, што ў магілах, пачу́юць голас Сына Божага,
29 і вы́йдуць тыя, што рабíлі дабро, ва ўваскрасе́нне жыцця́, а тыя, што рабíлі зло, ва ўваскрасе́нне суду́.
30 Не магу Я рабíць Сам ад Сябе нічога. Як чу́ю, так суджу́, і суд Мой пра́ведны, бо не шука́ю волі Маёй, але волі Айца, Які паслаў Мяне.
31 Калі б Я све́дчыў пра Сябе, то све́дчанне Маё непраўдзíвае;
32 іншы ёсць, які све́дчыць пра Мяне, і Я ведаю, што праўдзíвае тое све́дчанне, якім Ён све́дчыць пра Мяне;
33 вы пасылалі да Іаана, і ён засве́дчыў пра ісціну.
34 Я не ад чалавека све́дчанне прыма́ю, але кажу гэта, каб вы спаслíся;
35 ён быў свяцíльнікам, які гарэў і свяцíў, а вы хацелі паце́шыцца нейкі час пры святле́ яго.
36 Але Я ма́ю све́дчанне, бо́льшае за Іаанава: бо справы, што даў Мне Айцец, каб здзе́йсніць, са́мі справы, якія Я раблю́, све́дчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне,
37 і Айцец, Які паслаў Мяне, Сам засве́дчыў пра Мяне. Вы ні голасу Яго ніколі не чулі, ні аблíчча Яго не бачылі,
38 і не ма́еце сло́ва Яго, якое было́ б у вас, бо Таму, Каго Ён паслаў, вы не ве́рыце.
39 Дасле́дуйце Пісанні, бо вы думаеце праз іх мець жыццё ве́чнае, а яны све́дчаць пра Мяне.
40 Але вы не хочаце прыйсцí да Мяне, каб мець жыццё.
41 Сла́вы ад людзей Я не прыма́ю,
42 але ведаю вас, што любо́ві да Бога вы не ма́еце ў сабе.
43 Я прыйшоў у імя́ Айца Майго, і вы не прыма́еце Мяне; а калі іншы пры́йдзе ў імя́ сваё, яго пры́меце.
44 Як вы можаце вераваць, калі славу адзін ад аднаго прыма́еце, а славы, якая ад Адзінага Бога, не шука́еце?
45 Не думайце, што Я буду абвінава́чваць вас перад Айцом; ёсць той, хто абвінава́чвае вас, Маісей, на якога вы спадзеяце́ся.
46 Бо калі б верылі вы Маісею, то верылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне.
47 Калі ж вы яго піса́нням не верыце, я́к Маім сло́вам паве́рыце?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Іаана, 5 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Іаана 5 раздзел в переводах:
Іаана 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.