Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 5 Евангеля Яана 5 раздзел

1 Просьле гэтага было сьвята юдэйскае, і Ісус прышоў да Ерузаліму.
2 Ёсьць жа ў Ерузаліме ля Авечае брамы копань ізь пяцьма ґанкамі, званая пагэбрэйску Віфэзда.
3 І ў іх ляжала множасьць хворых, нявісных, кульгавых, сьпятрэлых, што чакалі руху вады;
4 Бо ад часу да часу зыходзіў да копані ангіл і кратаў ваду, і хто першы ўходзіў у пакратаную ваду, ачуняваў, на якую б хваробу ён ні хворэў.
5 І там быў адзін чалавек, хворы трыццаць восьмі год.
6 Ісус, бачачы яго лежачага й ведаючы, што ён ляжыць ужо даўгі час, кажа яму: «Ці хочаш ачуняць?»
7 Хворы адказаў Яму: «Спадару, я ня маю людзіны, каб, як вада пакратаная, апусьціла мяне да копані; як жа я йду, іншы выпераджае мяне».
8 Ісус кажа яму: «Устань, вазьмі пасьцелю сваю й хадзі».
9 І якга тый чалавек ачуняў, і ўзяў пасьцелю сваю, і пайшоў. І была сыбота таго дня.
10 Затым Юдэі сказалі ўздароўленаму: «Сыбота, не дазволена табе правам браць пасьцелі свае».
11 Ён адказаў ім: «Хто ўздаравіў мяне, сказаў імне: "Вазьмі пасьцелю сваю й хадзі"».
12 Яны папыталіся ў яго: «Хто тый чалавек, што сказаў табе: "Вазьмі пасьцелю сваю й хадзі"?».
13 Але ўздароўлены ня ведаў, хто гэта быў, бо Ісус, там будучы, адхінуўся ад гурбы ў тым месцу.
14 Просьле гэтага Ісус засьпяець яго ў сьвятыні і кажа яму: «Вось, ты ачуняў; не грашы ж ужо, каб чаго горшага ня сталася табе».
15 Чалавек тый пайшоў і сказаў Юдэям, што гэта быў Ісус, каторы ўздаравіў яго.
16 І за тое Юдэі перасьледавалі Ісуса, што Ён учыніў гэта ў сыботу.
17 Але Ісус адказаў ім: «Ацец Мой аж дагэтуль працуе, і Я працую».
18 За гэта яшчэ балей Юдэі шукалі забіць Яго, бо Ён ня толькі ўзрушаў сыботу, але й сказаў, што Бог быў айцец Ягоны, раўнуючы Сябе да Бога.
19 Дык адказаў Ісус і сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: Сын нічога ня можа чыніць Сам ад Сябе, адно што бача Айца чынячага; бо што-колечы Ён чыне, тое й Сын чыне таксама.
20 Бо Ацец любе Сына й паказуе Яму ўсе, што Ён Сам чыне; і пакажа Яму ўчынкі большыя за гэтыя, каб вы дзіваваліся.
21 Бо як Ацец ускрышае памерлых і ажыўляе іх, так і Сын ажыўляе, каго хоча.
22 Бо Ацец і ня судзе нікога, але аддаў увесь суд Сыну;
23 Каб усі сьцілі Сына, як сьцяць Айца. Хто ня сьціць Сына, ня сьціць Айца, Каторы паслаў Яго.
24 Запраўды, запраўды кажу вам: хто слухае слова Мае й вера таму, хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае; і ня прыйдзе на суд, але перайшоў ад сьмерці да жыцьця.
25 Запраўды, запраўды кажу вам, што настаець гадзіна, і цяпер ё, калі мертвыя пачуюць голас Сына Божага, і каторыя пачуюць, будуць жыць.
26 Бо як Ацец мае жыцьцё ў Самым Сабе, так і Сыну даў меці жыцьцё ў Самым Сабе.
27 І даў Яму ўладу чыніць суд, бо Ён ё Сын Людзкі.
28 Ня дзівуйцеся з гэтага, бо настаець гадзіна, у каторай усі, што ў грабох, пачуюць голас Ягоны;
29 І пойдуць тыя, што чынілі дабро, на ўскрысеньне жыцьця, а каторыя ліха чынілі, на ўскрысеньне суду.
30 Я нічога не магу чыніць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу; і суд Мой справядлівы; бо Я ня шукаю волі Свае, але волі тога, хто паслаў Мяне.
31 «Калі Я сьветчу Сам празь Сябе, сьветчаньне Мае ня ё праўдзівае.
32 Ё іншы, што сьветча празь Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сьветчаньне, каторым Ён сьветча празь Мяне.
33 Вы пасылалі да Яана, і ён пасьветчыў праз праўду.
34 Не ад людзіны, адылі, я прыймаю сьветчаньне, але кажу гэта, каб вы спасьліся.
35 Ён быў лянпаю, што гарэла а сьвяціла, і вы хацелі якісь час пацешыцца ў сьвятліні ягонай.
36 «Я ж маю сьветчаньне большае за Яанава, бо справы, што даў Імне Ацец скончыць, самыя тыя справы, каторыя Я спраўляю, сьветчаць празь Мяне, што Ацец паслаў Мяне.
37 І Ацец, што паслаў Мяне, Сам сьветчыў празь Мяне. Вы ані голасу Ягонага ніколі ня чулі, ані віду Ягонага ня бачылі,
38 І ня маеце прабываючага ў сабе слова Ягонага, бо каго паслаў Ён, таму ня верыце.
39 «Дасьлядуйце Пісьмы, бо думаеце, што ў іх маеце жыцьцё вечнае; а яны сьветчаць празь Мяне.
40 Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
41 Ня прыймаю славы ад людзёў,
42 Але пазнаў вас, што вы любові Божае ня маеце ў сабе.
43 Я прышоў у?імя Айца Свайго, і вы ня прыймаеце Мяне; калі б іншы прышоў у імя свае, таго прыймеце.
44 Як можаце вы верыць, калі адзін ад аднаго прыймаеце славу, і ня шукаеце славы, каторая ад адзінага Бога?
45 Ня думайце, што Я буду вінаваць вас перад Айцом: ё хто абвінуе вас — Масей, на Каторага спадзяіцеся.
46 Бо калі б вы верылі Масею, паверылі б Імне, бо ён пісаў празь Мяне.
47 Але калі ня верыце Пісьмам, як паверыце Маім словам?»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яана 5 раздзел в переводах:
Яана 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.