1 Восьмага месяца, другога году Дара, было слова СПАДАРОВА да Захары, сына Верэхі Ідзянка, прарокі, кажучы:
2 «Вельма загневаўся СПАДАР на айцоў вашых.
3 Затым скажы ім: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ’Навярніцеся да Мяне, — агалашае СПАДАР войскаў, — дык Я абярнуся да вас, кажа СПАДАР войскаў.
4 Ня будзьце, як айцове вашы, каторых гукалі першыя прарокі, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ’Адвярніцеся ж ад сваіх дарогаў благіх і ад сваіх учынкаў благіх’"; але яны ня слухалі ані ўважалі на Мяне, — агалашае СПАДАР. —
5 Айцове вашы, ідзе яны? дый прарокі ці жывуць вечна?
6 Словы Мае, адылі, а ўставы Мае, што Я расказаў слугам Сваім прарокам, ці не дасяглі да айцоў вашых? і яны наварачаліся й казалі: "Як СПАДАР войскаў думаў зрабіць нам подле дарогаў нашых і подле ўчынкаў нашых, так зрабіў нам"».
7 Дваццаць чацьвертага дня адзінанцатага месяца (гэта месяц Шэват), другога году Дара, было слова СПАДАРОВА да Захары, сына Верэхі Ідзянка, прарокі, кажучы:
8 Я відзеў ночы: вось, муж едзе на рудым каню, і стаў памеж міртаў, што ў нізіне, а адзаду яго коні рудыя, гнядыя а белыя.
9 І сказаў я: «Што яны, Спадару мой?» і сказаў імне Ангіл, што гутарыў з імною: «Я пакажу табе, што яны».
10 І адказаў муж, што стаў памеж міртаў, і сказаў: «Гэта тыя, каторых СПАДАР паслаў абыйсьці зямлю».
11 І адказалі яны Ангілу СПАДАРОВАМУ, што стаяў меж міртаў, і сказалі: «Мы абышлі зямлю, і вось, уся зямля ціха супачывае».
12 Тады Ангіл СПАДАРОЎ адказаў і сказаў: «СПАДАРУ войскаў! пакуль Ты ня зьмілуешся над Ерузалімам а над местамі Юдэйскім! на каторыя Ты гневаўся ўжо семдзясят год?»
13 І адказаў СПАДАР Ангілу, што гутарыў з імною, словамі добрымі, словамі пацешнымі.
14 І сказаў імне Ангіл, што гутарыў з імною: «Гукай, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ’Я завідны празь Ерузалім а праз Сыён завісьцяй вялікай.
15 І гневам вялікім Я гневаюся на народы, што ў супакою, бо Я быў троху загневаўшыся, а яны памагалі да ліха’.
16 Затым гэтак кажа СПАДАР: ’Я зьвярнуся да Ерузаліму із спагадаю; дом Мой будзе пастаноўлены ў ім, — агалашае СПАДАР войскаў, — і павароз будуць цягаць па Ерузаліме’".
17 Яшчэ гукай, кажучы: "Гэтак кажа СПАДАР войскаў: ’Яшчэ пашырацца месты Мае, дзякуючы дабрабыту, і пацеша СПАДАР ізноў Сыён і выбяра ізноў Ерузалім’"».
18 І падняў я вочы свае, і абачыў, і вось, чатыры рагі.
19 І сказаў я Ангілу, каторы гутарыў з імною: «Што гэтыя?» І адказаў ён імне: «Гэта рогі, каторыя раськідалі Юдэю, Ізраеля а Ерузалім».
20 І паказаў імне СПАДАР чатырох рамесьнікаў.
21 Тады я сказаў: «Што гэтыя прыходзяць рабіць?» І казаў ён, кажучы: «Гэтыя рогі раськідалі Юдэю, так што ніхто не падняў галавы свае, а яны прышлі ўцерці іх, ськінуць рогі народаў, што паднялі рог свой на зямлю Юды, каб раськідаць яе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.