1 Адчыняй, Лібане, дзьверы свае, і пажарэць цяпло кедры твае.
2 Вый, кіпрысе, бо кедра ўпаў, бо дабрародныя аглабаны; выйце, дубы вашанскія, бо паваліўся моцны лес.
3 Гук выку пастыроў, бо слава іхная аглабаная; гук равеньня левянят, бо аглабана гордасьць Ёрдану.
4 Гэтак кажа СПАДАР, Бог мой: «Пасі авечкі на зарэз,
5 Каторыя купляючыя рэжуць — нявінныя; а тыя, што прадаюць іх, кажуць: "Дабраславёны СПАДАР, бо я забагацеў!" і пастыры іхныя не жалеюць іх.
6 Бо Я ня буду болей жалець жыхараў зямлі, — агалашае СПАДАР, — але, гля, Я перадам людзёў, кажнага ў руку прыяцеля ягонага і ў руку караля ягонага, і яны будуць разіць зямлю, і Я ня выбаўлю з рукі іхнае».
7 І буду пасьціць чараду зарэзу, вас, бедная чарада! І вазьму Сабе два пасахі, адзін Я назваў харашынёю, а другі назваў чарэсламі, і буду пасьціць чараду.
8 І выгублю трох пастыроў за адзін месяц, і зьнемарасьцілася душа Мая імі, і таксама душа іхная брыдзіцца Імною.
9 І скажу: «Ня буду пасьціць вас: здыхаючая — хай здыхае, і гінучая — хай гіне, а засталыя хай ядуць мяса адна аднае».
10 І вазьму посах Свой — харашыню, і патрышчу, каб узрушыць змову Сваю, што Я ўчыніў з усімі людамі;
11 І яна ўзрушана будзе таго дня, і гэтак даведаюцца бедныя з чарады, каторыя чакалі Мяне, што гэта — слова СПАДАРОВА.
12 І сказаў ім: «Калі гэта добра ў вачох вашых, дайце цану Маю; а калі не, — пакіньце»; і яны адважылі цану Маю трыццаць срэбнікаў.
13 І сказаў Імне СПАДАР: «Кінь іх ганчару, — ладная цана, катораю яны ацанавалі Мяне!» І ўзяў Я трыццаць срэбнікаў, і кінуў іх ганчару ў доме СПАДАРОВЫМ.
14 Тады Я патрышчыў другі посах Свой — чарэслы, каб узрушыць братнюю любоў памеж Юды й Ізраеля.
15 І сказаў СПАДАР імне: «Яшчэ вазьмі сабе снадзі дурнога пастыра,
16 Бо, гля, Я пастанаўлю ў зямлі гэтай пастыра, каторы гінучых не даведаецца, маладых ня будзе шукаць ані калекіх лячыць, ані здаровых карміць, але мяса сытых будзе есьці і капыты іхныя адрываць.
17 Бяда дурному пастыру, што кідае чараду! меч на плячо ягонае й на правае вока ягонае! плячо ягонае чыста ссохне, і правае вока ягонае супоўна зацьмее».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 11 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.