Сьвятая Бібля

Пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным. Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1959 і 1970 годах быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — тарашкевіцай.

Сьвятая Бібля у перакладзе Яна Станкевіча

Пераклад Бібліі на беларускую мову аўтарства Яна Станкевіча ў супрацоўніцтве з гебраістам Майсеем Гітліным.

Пераклад быў ініцыяваны «Беларускім Біблійным камітэтам», створаным у 1965 у ЗША з мэтаю выдаць і распаўсюдзіць беларускую Біблію. У склад камітэту ўвайшлі Майсей Гітлін (дырэктар), Янка Станкевіч і Т. Сайка (сябры).

Іхні пераклад зроблены паводле пратэстанцкага канону і зроблены з арыгіналу (Стары Запавет — з яўрэйскай, Новы Запавет — з грэчаскай мовы), тэкстуальна не саступае ў даставернасці класічным перакладам.

Пераклад быў выдадзены паэтапна. У 1970 годзе быў выдадзены «Новы Закон» (у Нью-Ёрку), у 1973 годзе — уся «Сьвятая Бібля». Абедзве часткі — тарашкевіцай.

Адной з адметных асаблівасцяў перакладу з’яўляецца яго насычанасць архаічнымі старабеларускімі формамі і неалагізмамі. Моўны пурызм Янкі Станкевіча зрабіў гэты пераклад цяжкім для чытання. Сучасная літаратурная мова значна адрозніваецца ад прапанаванага варыянту перакладу.

Выданьні:

  • Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста. — Нью-Ёрк, 1959. (Пераклад з грэцкай Я. Станкевіча).
  • Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста.
    З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены. — Нью-Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. — 260 с. (Пераклад Я. Станкевіча).
  • Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону | З мовы габрэйскае а грэцкае. — Нью Ёрк, 1973. — 840 + 260 с. (Пераклад Я. Станкевіча і М.Гітліна).


2007–2023. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.