1 А першага году Кіра, караля Пэрскага, каб скончыўся рок словам СПАДАРОВЫМ вуснамі Ярэмы, узрушыў СПАДАР дух Кіра, караля Пэрскага, і ён агаласіў па ўсім каралеўстве сваім, і таксама пісома, кажучы:
2 «Гэтак кажа Кір, кароль Пэрскі: "Усі каралеўствы зямлі даў імне СПАДАР, Бог нябёсны; і Ён расказаў імне пастанавіць Яму дом у Ерузаліме, каторы ў Юдэі.
3 Хто ё з вас, з усёга люду Ягонага, — будзь Бог ягоны зь ім, — і хай ён узыйдзе да Ерузаліму, каторы ў Юдэі, і станове дом СПАДАРА, Бога Ізраелявага, таго Бога, што ў Ерузаліме.
4 І хто застаўся з усіх месцаў, ідзе ён жыў там, хай памогуць яму людзі таго месца срэбрам а золатам а маемасьцяй а статкам, самахотнымі аброкамі да дому Бога, каторы ў Ерузаліме"».
5 І падняліся галоўныя з айцоў Юдзіных а Веняміновых а сьвятарове а Левітаве, з усімі, чый дух Бог узрушыў узыйсьці станавіць дом СПАДАРОЎ, каторы ў Ерузаліме.
6 І ўсі тыя, што навокал іх, мацавалі рукі ім судзьдзям срэбным, залатым, маемасьцяй а статкам а дарагімі рэчмі, побач усяго ахвотна абраканага.
7 І кароль Кір вынес судзьдзе дому СПАДАРОВАГА, каторае вынес Невухаднецар ізь Ерузаліму й палажыў у доме бога свайго, —
8 І вынес іх Кір, кароль Пэрскі, рукою Міфрэдата, вартаўніка скарбу; а ён лічбаю здаў яго Шэшбацару, князю Юдзінаму.
9 І во лік іх: палуміскаў залатых трыццаць, палуміскаў срэбных тысяча, нажоў дваццаць дзевяць,
10 Чараў залатых трыццаць, срэбных другарадных чатырыста дзесяць, іншага судзьдзя тысяча.
11 Усяго судзьдзя залатога а срэбнага пяць тысячаў чатырыста. Усе Шэшбацар узьвёз із узыходам палоненікаў, што былі прыведзеныя з Бабілёну да Ерузаліму.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Эзрына, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.