1 Якаў, нявольнік Божы і Спадара Ісуса Хрыста, двананцацём плямёнам у расьцярушэньню,— здарованьне.
2 За ўсю радасьць майце, браты мае, як упадаеце ў розныя дазнаньні,
3 Ведаючы, што прабаваньне веры вашае вытварае цярплівосьць;
4 А цярплівосьць няхай вырабляе дасканальнае дзеяньне, каб вы былі дасканальныя а супоўныя, бязь ніякае нястачы.
5 Калі ж у каго з вас не стаець мудрасьці, няхай просе ў Бога, Каторы даець усім шчодра і ня ўпікае, — і дасца яму.
6 Але няхай просе зь вераю, ані не сумляючыся, бо хто сумляецца, тый падобны да морскае хвалі, ветрам узьніманай а разьвяванай.
7 Дык няхай такая людзіна не гадае, што яна адзяржыць што-колечы ад Спадара.
8 Людзіна з дваячнымі думкамі не кажначасная ў вусіх дарогах сваіх.
9 Няхай хваліцца брат паніжаны вывышэньням сваім,
10 А багаты — паніжэньням сваім, бо ён мінець, як краса на траве.
11 Усходзе сонца з палючым вадам сваім, і трава ссохла, і краса ейная апала, і харашыня выгляду ейнага шчэзла; так і багаты зьвяне ў дарогах сваіх.
12 Дабраславёная людзіна, каторая вытрывала дазнаньні, бо, будучы выпрабаваная, адзяржыць карону жыцьця, што Ён абяцаў тым, каторыя любяць Яго.
13 Няхай ніхто, прабаваны, ня кажа: «Я спакушаны Богам», бо Бог ня можа быць спакушаны ліхам, і Ён Сам нікога не спакушае,
14 Але кажны спакушаецца собскімі жадлівасьцьмі сваімі, каторыя яго захапляюць а надзяць.
15 Жадлівасьць жа, пачаўшы, родзе грэх; а супоўна разьвіты грэх прыводзе да сьмерці.
16 Ня блудзіце, браты мае любовыя.
17 Кажнае добрае даньне і кажны дасканальны дар зыходзе з гары, ад Айца сьвятліні, у Каторага няма зьмены ані сьценю адвярненьня.
18 Подле собскае волі Свае зрадзіў Ён нас словам праўды, каб мы былі некатрым пачаткам стварэньняў Ягоных.
19 Дык, браты мае любовыя, няхай кажная людзіна будзе борздая да слуханьня, памальная да гавары, памальная да гневу;
20 Бо гнеў людзкі ня чыне справядлівасьці Божае.
21 Затым, адхінуўшы кажную бруду і збуялае сердаво, у лагоднасьці прыміце саджанае слова, каторае можа спасьці душы вашы.
22 Але будзьце дзейнікамі Слова, а ня слухачымі толькі, што зводзяць самых сябе.
23 Бо слухачы Слова, а ня дзейнік, падобны да людзіны, што прыроджаныя рысы віду свайго разглядае ў глядзелцы;
24 Бо ён паглядзеў на сябе і адышоў, і якга забыўся, якоў ён.
25 Бо хто ўцеміцца ў дасканальнае права, права свабоды, і трывае ў ім, будучы не забудзькам слухачым, але дзейнікам учынку, тый будзе дабраславёны ў вучынку сваім.
26 Калі хто думае празь сябе, што ён набожны, ня кілзаючы языка свайго, але зводзячы сэрца свае, у тога набожнасьць пустая.
27 Чыстая а беззаганная набожнасьць перад Богам а Айцом ё гэта: давядацца сіротаў а ўдоваў у ватугах іхных, дзяржаць сябе незабрудзяненым ад сьвету.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Суборны ліст сьвятога Якава апостала, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Якава 1 раздзел в переводах:
Якава 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.