1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, а Цімох брат, царкве Божай, што ў Карынце, з усімі сьвятымі, што ў вусёй Ахаі:
2 ласка вам а супакой ад Бога Айца а Спадара Ісуса Хрыста.
3 Дабраславёны Бог а Ацец Спадара нашага Ісуса Хрыста, Ацец міласэрдзя і Бог усялякага пацяшэньня,
4 Каторы цеша нас у кажнай атузе нашай, каб і мы маглі цешыць тых, што былі б у якой-лень атузе, тым пацяшэньням, каторым Бог цеша нас самых!
5 Бо як збыткуюць у нас цярпеньні Хрыстовы, так пераз Хрыста збыткуюць таксама пацяшэньні нашы.
6 Калі мы ў ватузе, дык дзеля вашага пацяшэньня а спасеньня, каторае дзеецца ператрываньням тых самых цярпеньняў, каторыя й мы церпім;
7 І надзея наша на вас пэўная. Калі ж цешымся, дык із вашага пацяшэньня а спасеньня, ведаючы, што як вы ўчасьнікі цярпеньня, так і пацяшэньня.
8 Бо мы ня зычым, каб вы ня ведалі, браты, праз атугу, каторая сталася нам ув Азі, што мы ацяжараны былі звыш меры а сілы, ажно былі ў безнадзеяньню ўзглядам жыцьця.
9 Але самы ў сабе мелі рассудак сьмерці, каб не спадзявацца на самых сябе, але на Бога, Каторы ўскрышае мертвых,
10 Каторы выбавіў нас ад так блізкое сьмерці і выбаўляе, і на Каторага спадзяемся, што й яшчэ выбаве.
11 І вы супрацаваць будзеце малітвамі за нас, каб за дары нам, за прычынаю шмат каго, дзякаваньне было за нас.
12 Бо пахвала нашая гэта, сьветчаньне сумленьня нашага, што ў прасьціні а шчырасьці перад Богам. ня ў мудрасьці цялеснай, але ў ласцы Божай, мы паступалі на сьвеце, асабліва ж із вамі.
13 Бо мы ня пішам вам нічога іншага, але што вы чытаеце й разумееце, і спадзяюся, што будзеце разумець аж да канца;
14 Бо вы часткава й даведаліся ўжо, што мы будзем вашай пахвалаю, аднолькава й вы нашай, у дзень Спадара нашага Ісуса.
15 гэтай пэўнасьцю я маніўся прыйсьці да вас уперад, каб вы ўдругава ласку мелі,
16 І пераз вас прайсьці да Макядоні, з Макядоні ж ізноў прыйсьці да вас, а вы праводзілі б мяне да Юдэі.
17 Ці ўлегцы я зрабіў, маючы такі замер? Ці што я замяраю, подле цела замяраю, так што ў мяне «Але, але» і «Не, не»?
18 Вось жа, верны Бог, што слова наша да вас ня ёсьць «Але» й «Не».
19 Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, абяшчаны памеж вас намі, імною а Сіланом а Цімохам, ня быў «Але» й «Не»; але ў Ім было «Але»,
20 Бо ўсі абяцаньні Божыя ў Ім «Але» і ў Ім «Амін», — на славу Божую пераз нас.
21 А тый, што зацьвярджае нас із вамі ў Хрысту і памазаў нас, ё Бог,
22 Каторы таксама запячатаваў нас і даў задатку Духа ў сэрцы нашы.
23 Бо гукаю Бога за сьветку на душу сваю, што, шчаджаючы вас, я дагэтуль ня прыходзіў да Карынту,
24 Не затым, быццам мы бярэм уладу над вераю вашаю; але мы супрацаўні радасьці вашае: бо вераю вы стаіце.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Другі ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.