Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

2 да Карынцян, 13 Другі да Карынцян, 13 глава

1 Гэта трэйці раз іду да вас. Ля вуснаў дзьвюх або трох стветак станецца кажная справа.
2 Я асьвятчаў уперад і кажу наперад, быццам будучы ў вас другі раз, а цяпер няпрытомны, тым, што грашылі ўперад, і ўсім іншым засталым, што, як прыйду ізноў, не пашчаджаю;
3 Бо вы шукаеце доваду, ці гукаў у імне Хрыстос, Каторы да вас не слабы, але дужы ў вас.
4 Бо хоць запраўды Ён быў укрыжаваны ў кволасьці, жывець, адылі, сілаю Божай; і мы кволыя ў Ім, але жывыя будзем ізь Ім сілаю Божай у вас.
5 Прабуйце самы сябе, ці вы ў веры, самы сябе правярайце. Хіба вы ня знаеце самы сябе добра, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба, што вы адкіненыя.
6 Я ж спадзяюся, што вы пазнаеце, што мы не адкіненыя.
7 Але молім Бога, каб вы не рабілі ніякага ліха; не каб мы паказаліся аправеныя, але каб вы рабілі добрае, а мы былі як адкіненыя.
8 Бо мы нічога ня можам рабіць супроці праўды, але дзеля праўды.
9 Мы цешымся, калі мы будзем кволыя, а вы дужыя; за гэта й молімся, каб вы былі дасканальныя.
10 Затым я пішу гэта, ня будучы з вамі, каб, будучы з вамі, ня ўжыць стродкасьці подле ўлады, каторую Спадар даў імне на будаваньне, а не на бураньне.
11 Адно, браты, цешчася, будзьце дасканальныя, будзьце адважныя, будзьце аднае думкі, будзьце ў супакою, і Бог міласьці а супакою будзе з вамі.
12 Здаровайце адны адных сьвятым цалаваньням.
13 Здароваюць вас усі сьвятыя.
14 Ласка Спадара Ісуса Хрыста а міласьць Божая а ўзаем’е Духа Сьвятога з усімі вамі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Другі да Карынцян, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.