1 Юда, нявольнік Ісуса Хрыста, а брат Якаваў, пагуканым, умілаваным у Богу Айцу і захаваным Ісусу Хрысту:
2 Ласка вам а супакой а міласьць няхай памножацца.
3 Умілаваныя! улегліва стараючыся напісаць вам праз наша супольнае спасеньне, я быў абавязаны напісаць вам захочаньне рупатліва ходацца за веру, аднойчы паданую сьвятым.
4 Бо прыцікаліся некатрыя людзі, здаўна наканаваныя на гэта засуджэньне, бязбожныя, каторыя абарачаюць ласку Бога нашага ў распусту і адхінаюць адзінага Валадара а Спадара нашага Ісуса Хрыста.
5 Вось жа я манюся дамяніць вам, зналым гэта, што Спадар, выбавіўшы люд ізь зямлі Ягіпецкае, потым загубіў тых, каторыя ня верылі,
6 І ангілаў, каторыя не захавалі свайго спачатнага стану, але пакінулі сялібу сваю, дзяржыць у вечных путах, пад цемрадзяю, на суд вялікага дня.
7 Як Содома а Ґомора а акалічныя месты, што падобна да іх прагавіта бязулілі і хадзілі за іншым целам, падпаўшы пад суд агню вечнага, пастаноўлены як прыклад, —
8 Таксама падобна й тыя лятукі брудзяняць цела, і грэбуюць уладаю, і блявузґаюць на славутых.
9 Міхайла архангіл, як, ходаючыся зь дзявалам, сьперачаўся за цела Масеява, ня важыўся вымавіць лайлівага рассудку на яго, але сказаў: «Спадар згане цябе».
10 А гэтыя лаяць тое, чаго ня знаюць; а што з прыроды знаюць, як неразумная жывёла, тым псуюцца.
11 Бяда ім! бо пайшлі дарогаю Каінавай, і ўдаюцца ў вабмылу Валаамову за заплату, і гінуць у праціўленьню Коравым.
12 Гэткія бываюць скаламі падводнымі на вашых гасьцінах міласьці: гасьцюючы з вамі, бяз страху пасуць сябе; булакі бязводныя, ношаныя вятрамі, восенскія дзервы, бясплодныя, двойчы памерлыя, выкараненыя;
13 Шалёныя хвалі морскія, што шумуюць сорамамі сваімі, зоры блудныя, каторым захавана цемрадзь цямноты на вечнасьць.
14 Празь іх праракаў Энох, сёмы ад Адама, кажучы: «Вось, ідзець Спадар ізь мірыядамі сьвятых Сваіх,
15 Учыніць суд над усімі і вінаваць усіх бязбожных ізь іх за ўсі ўчынкі бязбожнасьці, каторыя яны ўчынілі бязбожна, і за ўсі каляныя словы, што мовілі на Яго бязбожныя грэшнікі».
16 Гэта мурмялі, нараканьнікі, подле сваіх жадлівасьцяў ходзячыя, вусны іхныя вымаўляюць велягурыстыя словы, падлыгуючы асобам дзеля карысьці.
17 Але вы, умілаваныя, памятуйце словы, сказаныя наперад апосталамі Спадара нашага Ісуса Хрыста,
18 Каторыя казалі вам, што ў вапошнім часе будуць насьміханьнікі, подле сваіх собскіх жадлівасьцяў ходзячыя ў бязбожнасьці.
19 Гэта тыя, што аддзяляюць сябе, душэўныя, духа ня маючыя.
20 Але вы, умілаваныя, будуючы сябе на найсьвятшай веры сваёй, у Духу Сьвятым молячыся,
21 Заховуйце сябе ў міласьці Божай, спадзяючыся міласэрдзя ад Спадара нашага Ісуса Хрыста да вечнага жыцьця.
22 І адным, што сумляюцца, спагадайце;
23 А другіх спасайце страхам, выхапляючы з агню, ненавідзячы нават адзецьце, сплямленае целам.
24 А Таму, Каторы можа захаваць вас без спатыкненьня і пастанавіць перад славаю Сваёй беззаганнымі з радасьцяй,
25 Адзінаму, мудраму Богу, Спасу нашаму перазь Ісуса Хрыста Спадара нашага, слава, вялічча, сіла а ўлада перш усяго веку і цяпер і на ўсі вякі. Амін.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Суборны ліст сьвятога Юды апостала, 1 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Юды 1 раздзел в переводах:
Юды 1 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.