Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Галашэньне, 1 Галашэньне, 1 глава

1 Як стала сталіца адзінотнаю, поўная калісь люду! яна стала, як ўдава, яна, вялікая калісь сярод народаў, княгіня меж краінаў стала даньніцаю!
2 Яна плачма плача ночы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Нямаш пацяшыцеля ёй з памеж усіх, што любілі яе; усі прыяцелі ейныя ізрадзілі яе, сталі непрыяцельмі яе.
3 Юдэя ўзята ў палон з прычыны гора й вялікае няволі, жывець меж народаў, не знаходзе супакою; усі перасьледаваньнікі ейныя насьпелі яе ў цесных праходах.
4 У жалобе гасьцінцы Сыёну: ніхто ня прыходзе на ўрочыстасьці; усі брамы яго спусьцелі; сьвятары яго ўздыхаюць; дзеўкі яго гаруюць, і горка яму.
5 Праціўнікі ягоныя начэльнікамі, непрыяцелі ягоныя маюць дасьпех, бо СПАДАР зьнемарасьціў яго за множасьць выступаў ягоных; дзеці ягоныя йдуць у палон сьпераду непрыяцеля.
6 І адышла ад дачкі Сыёну ўся харашыня ейная; князі ейныя сталі як алені, што не знаходзяць пашы, і пашлі бязь сілы сьпераду гонячага.
7 За дзён гароты а немарасьці свае, як люд яго ўпаў у руку непрыяцеля, і ніхто не паможа яму, непрыяцелі бачаць яго й сьмяюцца із сыботаў ягоных, — ўспомнеў Ерузалім усю любату сваю, што ён меў за дзён даўнейшых.
8 Грэхам ізграшыла дачка Ерузаліму, за тое здалілі яе як нячыстую; усі, што паважалі яе, грэбуюць ёй, бо яны бачылі голасьць яе; але, яна ўздыхае й адварачаецца.
9 Нечысьць ейная была на крысах ейных, яна ня думала праз свой апошні канец; ад тога цяжка ўпала, ня было пацяшыцеля ў яе. «Глянь, СПАДАРУ, на гароту маю, бо непрыяцель узьвяльмуваўся».
10 Праціўнік выцягнуў руку сваю на ўсі любовыя рэчы ейныя, яна бачыла, што пагане ўвыйшлі ў сьвятыню, праз каторых Ты расказаў, каб яны ня ўходзілі на збор Твой.
11 Увесь люд ейны ўздыхае, яны шукаюць хлеба, аддалі любовыя рэчы свае за еміну, каб ажывіць душу. «Глянь, СПАДАРУ, і прыгледзься, бо я стала зьняважанаю».
12 «Ці гэта ня мае ўзрушаць вас, усі вы, праходзячыя міма? Прыгледзьцеся й паглядзіце, ці ё які боль, як мой боль, што зроблены імне, каторым СПАДАР зьнемарасьціў у дзень палкага гневу Свайго.
13 З вышы Ён паслаў цяпло ў косьці мае, і яно перамагло іх; расьцягнуў сетку пад ногі мае, павярнуў мяне назад, зрабіў мяне спустошанаю а мляваю ўвесь дзень.
14 Іго выступкаў маіх зьвязана рукою Ягонаю; яны скруціліся, узышлі на шыю маю; Ён прычыніў упадак сілы мае; СПАДАР аддаў мяне ў рукі, з каторых я не магу падняцца.
15 СПАДАР патаптаў усіх дужых сярод мяне, згукаў на ўрочысты збор на мяне, каб патрышчыць дзяцюкоў маіх; як у таўчэльні, Спадар патоўк дзеўку, дачку Юдзіну.
16 З гэтае прычыны я плачу; вока мае, вока мае выцякае вадою; бо далёка ад мяне пацяшыцель, што ажывіў бы душу маю; дзеці мае спустошаны, бо непрыяцель перамог».
17 Сыён выцягае рукі свае, няма каму пацешыць яго. СПАДАР расказаў празь Якава: праціўнікі ягоныя будуць навокал яго; Ерузалім памеж іх, як здаленая за нечысьць.
18 «СПАДАР справядлівы, бо я збунтаваўся супроці расказаньня Ягонага. Слухайце, малю вас, усі люды, і паглядзіце на мучэньне мае: дзеўкі мае й дзяцюкі мае пашлі ў палон;
19 Я гукаў тых, што любілі мяне, але яны зьвялі мяне; сьвятары мае а старцы мае каналі ў месьце, як шукалі ежы сабе, каб ажывіць душы свае.
20 Глянь, СПАДАРУ, бо немарасна імне, нутр мой скорчыўся, сэрца мае перавярнулася ў імне, бо я надта збунтаваўся; вонках меч спабывае дзеці, ўнутры — як сьмерць.
21 Яны пачулі, што я ўздыхаю, і няма каму пацешыць мяне; усі варагі мае пачулі празь немарасьць маю, цешацца, што Ты ўчыніў; прывядзі дзень, менаваны Табою, і няхай ім будзе, як імне!
22 Няхай уся нягоднасьць іхная стане перад Табою, і ўчыні ім, як учыніў імне за ўсі выступкі мае, бо чысьленыя ўздыхі мае, і сэрца мае замлела».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Галашэньне, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.