Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Ёвава, 1 Кніга Ёвава, 1 глава

1 Быў чалавек у зямлі Уц, імя ягонае Ёў; і быў чалавек гэты беззаганны а пасьцівы, і ён баяўся Бога, і адхінаўся ад ліха.
2 І нарадзілася ў яго сямёх сыноў і тры дачкі.
3 І было ў яго драбнога статку сем тысячаў, тры тысячы вярблюдоў, пяцьсот пар валоў а пяцьсот асьліцаў, і вельмі шмат чэлядзі: і быў чалавек гэты вялікшы за ўсіх сыноў усходу.
4 Сынове ягоныя зыходзіліся, спраўляючы чэсьці кажны свайго дня ў доме сваім, і пасылалі й звалі тры сястры свае есьці й піць із імі.
5 Як радоўка дзён чэсьцяў канчалася, Ёў пасылаў па іх, і пасьвячаў іх, і, устаючы рана нараніцы, спраўляў усепаленьні подле ліку ўсіх іх; бо гукаў ён: «Можа ізграшылі сынове мае і зганілі Бога ў сэрцу сваім». Гэтак рабіў Ёў усі дні.
6 І быў дзень, калі прышлі сынове Божыя стаць перад СПАДАРОМ; і прышоў таксама шайтан памеж іх.
7 І сказаў СПАДАР шайтану: «Скуль ты прышоў?» І адказаў шайтан СПАДАРУ, і сказаў: «Я абходзіў зямлю й абышоў яе».
8 І сказаў СПАДАР шайтану: «Ці зьвярнуў ты ўвагу на слугу Майго Ёва? гэтаж няма такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, пасьцівы, баіцца Бога й адварачаецца ад ліха».
9 І адказаў шайтан СПАДАРУ і сказаў: «Ціж дарма Ёў багабойлівы?
10 Ці ня Ты агарадзіў навокал яго, і навокал дому ягонага, і навокал усяго, што навокал у яго? Работу рук ягоных Ты дабраславіў, і стады ягоныя пашырыў па зямлі.
11 Але выцягні руку Сваю і даткніся ўсёга, што ў яго, — ці ня згане ён Цябе ў відзеньне Твае?»
12 І сказаў СПАДАР шайтану: «Вось, усе, што ў яго, у руццэ тваёй; адно на яго не выцягай рукі свае». І адышоў шайтан ад віду СПАДАРОВАГА.
13 І быў дзень, калі сынове ягоныя а дачкі ягоныя елі й пілі віно ў доме першароднага брата свайго,
14 І прышоў пасланец да Ёва, і сказаў:
15 «Валы аралі, і асьліцы хадзілі ля іх, як напалі Савяне і ўзялі іх, а дзяцюкоў забілі лязом мяча; толькі я адзін уцёк, каб наказаць табе».
16 Яшчэ ён гукаў, як прыходзе другі й кажа: «Цяпло Божае ўпала зь неба, і папаліла авечкі а дзяцюкоў, і пажэрла іх; і толькі я адзін уцёк, каб наказаць табе».
17 Яшчэ ён гукаў, як прыходзе другі й кажа: «Хальдэі разьлягліся трыма аддзеламі, і кінуліся на вярблюды, і ўзялі іх, і дзяцюкоў забілі лязом мяча; і толькі я адзін уцёк, каб наказаць табе».
18 Яшчэ ён гукаў, прыходзе іншы й кажа: «Сынове твае а дачкі твае елі й пілі віно ў доме першароднага брата свайго;
19 І вось, узьняўся вялікі вецер із тога боку пустыні, і ахапіў чатыры вуглы дому, і ўпаў на дзяцюкоў, і яны памерлі; і толькі я адзін уцёк, каб наказаць табе».
20 Тады Ёў устаў, і разьдзер вопратку, астрыг галаву сваю, і паў на зямлю, і пакланіўся,
21 І сказаў: «Голы я вышаў із жывата маці свае, голы й зьвярнуся туды. СПАДАР даў, СПАДАР і ўзяў; хай будзе імя СПАДАРОВА дабраславена!»
22 У вусім гэтым не ізграшыў Ёў і не праказаў неразумнага Богу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга Ёвава, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.