1 І адказаў СПАДАР Ёву зь віхру, і сказаў:
2 «Хто гэты, што зацямняе раду словамі бязь веданьня?
3 Паперажы ж сьцёгны свае, як муж: Я буду пытацца ў цябе, а ты азнаймі Імне.
4 Ідзе быў ты, як Я клаў под зямлі? Кажы імне, калі цяміш.
5 Хто прызначыў меру ёй, калі ты ведаеш? альбо хто расьцягнуў павароз па ёй?
6 На чым поды яе занураныя, альбо хто палажыў вугольны камень яе,
7 Як пяялі разам ранічныя гвезды, і ўсі сынове Божыя гукалі з радасьці?
8 І зачыніў мора дзьвярмі, як яно чханула з улоньня й вышла,
9 Як Я булакі ўчыніў адзецьцям яго й мыглу полкамі яго,
10 І азначыў права Свае яму, і пастанавіў завалы а дзьверы.
11 І сказаў: "Дагэтуль дойдзеш, а не далей, і тут запынена гордасьць хваляў тваіх".
12 Ці можаш расказаць ты раніцы за дзён жыцьця свайго і паказаць месца золку,
13 Каб ён ахапляў канцы зямлі й страсануў зь яе нягодных,
14 Каб яна абярнулася, як гліна пад пячацяй, сталася, як адзецьце;
15 І адняць ад нягодных сьвятло іхнае, і высокае плячо зламіць?
16 Ці дайшоў ты да жаролаў мора, скумаць глыбіню ці хадзіў ты?
17 Ці аб’явіліся табе брамы сьмерці, і брамы сьценю сьмерці ці бачыў ты?
18 Ці спатачаеш ты шырыню зямлі? Скажы, калі ведаеш, усе гэта.
19 Кудэй дарога, ідзе перабывае сьвятло? а цемра, ідзе месца яе?
20 Ці можаш ты ўзяць яе да граніцы яе й можаш спатачыць сьцежкі да дому яе?
21 Ты ведаеш, бо ты быў нарадзіўшыся тады, і лік дзён тваіх чысьлены!
22 Ці дайшоў ты аж да скарбаў сьнегу, і скарбы граду ці бачыў ты,
23 Каторыя Я хаваю на час бяды, на дзень бітвы а вайны?
24 Кудэй дарога да месца, ідзе разьдзяляюць сьвятло, усходні вецер разганяецца па зямлі?
25 Хто апрычыў латак дзеля паводкі і дарогу маланкам пяруноў,
26 Каб ішоў дождж на зямлю, ідзе няма людзіны, на пустыню, ідзе няма чалавека,
27 Каб учыніць досыць пустой а бязьлюднай зямлі і прычыніць рост кунежнае травы?
28 Ці ё ў дажджу айцец? альбо хто радзіў каплі расы?
29 З чыйго жывата вышаў лёд, і хто нарадзіў шэрань нябёсную?
30 Як камень, воды схаваліся, і зьверх глыбіні замерз.
31 Ці зьвяжаш ты ланцугі Сітцаў альбо разьвяжаш паварозы Касцом?
32 Ці вывядзеш сузор’і ўпару і павядзеш Воз ізь яго дзецьмі?
33 Ці Ведаеш уставы нябёсаў, можаш устанавіць уладу іх на зямлі?
34 Ці ўзьнімеш голас свой да булакоў, каб множасьць вады пакрыла цябе?
35 Можаш паслаць маланьні, каб яны пайшлі й сказалі: "Тут мы"?
36 Хто ўлажыў мудрасьць у нутр, альбо хто даў розуму кемнасьць?
37 Хто можа палічыць булакі мудрасьцяй, альбо вадзяныя мяхі нябёсныя хто можа нахінуць,
38 Як ссыпаецца пыл у кучу, і груды зьліпаюцца?
39 Ці можаш упаляваць лявіцы здабытак і жыр левянят папоўніць,
40 Як яны корчацца ў норах сваіх, жывуць у сховах, каб цікаваць?
41 Хто прыгатуе ґруґану здабытак яго, як птушаняты ягоныя гукаюць да Бога й туляюцца, бо нястача жыру?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Ёвава, 38 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.